Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
62 из 197
У той жа вечар, лiчачы сябе ўжо на службе ў вёскi, ён далучыўся да гурту, што збiраўся кожны вечар на каменнай пляцоўцы пад вялiкай смакоўнiцай. Гэта быў вясковы клуб, куды сыходзiлiся папалiць i стараста, i цырульнiк, i вартаўнiк, якiя ведалi ўсе да адной вясковыя плёткi, i стары Балдзео, вясковы паляўнiчы, што меў ангельскi мушкет. Малпы сядзелi i гаманiлi на верхнiх галiнах смакоўнiцы, а ў нары пад пляцоўкай жыла кобра, якой кожны вечар ставiлi сподачак малака, бо яна лiчылася свяшчэннай. Старыя садзiлiся вакол дрэва, гаманiлi да позняй ночы i палiлi тытунь з вялiкiх кальянаў. Яны расказвалi дзiвосныя гiсторыi пра людзей, багоў i зданi, а Балдзео расказваў яшчэ больш дзiвосныя гiсторыi пра звычкi звяроў у джунглях, так што ў хлопчыкаў, што сядзелi за кругам, дух займала. Больш за ўсё расказвалi пра звяроў, бо джунглi падыходзiлi да самай вёскi. Аленi i дзiкi травiлi пасевы, i час ад часу ў змроку тыгр хапаў чалавека на вачах ва ўсiх, ледзь не каля саменькiх вясковых варотаў.
Маўглi, якi, вядома, добра ведаў тое, пра што тут расказвалi, закрываў твар рукамi, каб нiхто не бачыў, як ён смяецца. Балдзео, паклаўшы мушкет на каленi, пераходзiў ад адной дзiвоснай гiсторыi да другой, а ў Маўглi трэслiся плечы ад смеху.
Балдзео расказваў пра тое, што тыгр, якi схапiў сына Месуi, быў пярэварацень i што ў яго ўсялiлася душа злоснага старога лiхвяра, якi памёр некалькi гадоў назад...
- I гэта праўда, я ведаю, - казаў ён, - бо Пуран Дас заўсёды кульгаў.
|< Пред. 60 61 62 63 64 След. >|