Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
61 из 197
На шчасце, Закон Джунгляў навучыў Маўглi стрымлiвацца, бо ў джунглях ад гэтага залежыць жыццё. Але калi дзецi дражнiлi яго за тое, што ён не хацеў гуляць з iмi або запускаць змея, або за тое, што ён не так вымаўляў якое-небудзь слова, адна толькi думка, што ганебна для паляўнiчага забiваць маленькiх, бездапаможных дзiцянят, не дазваляла яму схапiць i разарваць iх напалам.
Маўглi сам не ведаў сваёй сiлы. У джунглях ён адчуваў сябе куды слабейшым за звяроў, а ў вёсцы людзi казалi, што ён дужы, як бугай. Ён не разумеў, што такое страх, i калi вясковы жрэц сказаў яму, што бог у храме разгневаецца на Маўглi, калi ён будзе красцi ў жраца салодкiя плады манга, Маўглi схапiў статую бажка, прывалок яе да жраца ў дом i папрасiў зрабiць так, каб бог разгневаўся i Маўглi можна было б пабiцца з iм. Спакуса была вялiкая, але жрэц не даў ходу гаворцы, а мужу Месуi давялося заплацiць нямала серабра, каб супакоiць бога.
Апрача таго, Маўглi зусiм не разбiраўся ў той рознiцы памiж людзьмi, якую стварае каста. Калi асёл ганчара звалiўся ў яму, Маўглi выцягнуў яго за хвост i дапамог скласцi гаршкi для адпраўкi на рынак у Канхiвару. Гэта было ўжо зусiм кепска, бо ганчар належаў да нiжэйшай касты, а пра асла i гаварыць няма чаго. Калi жрэц пачаў сварыцца на Маўглi, той прыгразiў, што пасадзiць i яго на асла, i жрэц сказаў мужу Месуi, што сама лепш - як найхутчэй знайсцi Маўглi якi-небудзь занятак. Пасля гэтага вясковы стараста загадаў Маўглi iсцi заўтра ранiцай на пашу пiльнаваць буйвалаў. Больш за ўсiх быў задаволены гэтым Маўглi.
|< Пред. 59 60 61 62 63 След. >|