Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 63 из 197

Яму выцялi нагу ў час бунту, калi спалiлi ўсе яго рахункавыя кнiгi, атой тыгр, пра якога я гавару, таксама кульгае: яго лапы пакiдаюць няроўныя сляды.

- Праўда, праўда, так яно i ёсць! - пацвердзiлi сiвабародыя, дружна кiваючы галовамi.

- Няўжо ўсе вашы байкi - такая старая парахня? - сказаў Маўглi. - Гэты тыгр кульгае таму, што нарадзiўся кульгавы, як усе ведаюць. Балбатаць, нiбыта душа лiхвяра жыве ў зверы, якi заўсёды быў баязлiвейшы за шакала, могуць толькi малыя дзецi.

Балдзео на хвiлiну знямеў ад здзiўлення, а стараста вылупiў вочы.

- Ого! Гэта ж хлапчук з джунгляў! - сказаў Балдзео. - Калi ўжо ты такi разумны, тады лепей занясi шкуру гэтага тыгра ў Канхiвару - урад прызначыў сто рупiй за яго галаву. А яшчэ лепей памаўчы, калi гавораць старэйшыя.

Маўглi ўстаў, збiраючыся пайсцi.

- Увесь вечар я ляжаў тут i слухаў, - абазваўся ён, азiрнуўшыся цераз плячо, - i за ўвесь час, апрача аднаго цi двух разоў, Балдзео не сказаў нi слова праўды пра джунглi, а яны ж у яго за парогам. Як жа я магу паверыць казкам пра багоў, зданi i нядобрых духаў, якiх ён нiбыта бачыў?

- Гэтаму хлопчыку даўно пара iсцi да статка, - сказаў стараста.

А Балдзео пыхкаў i чмыхаў, абураны грубiянствам Маўглi.

У шмат якiх iндыйскiх вёсках хлопчыкi з ранiцы выганяюць кароў i буйвалаў на пашу, а ўвечары прыганяюць iх назад, i тыя самыя буйвалы, якiя затапталi б белага чалавека насмерць, дазваляюць бiць i паганяць сябе дзецям, якiя ледзь дастаюць iм да мысы.

|< Пред. 61 62 63 64 65 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]