Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 66 из 197

А другi раз вылепяць палац або храм з глiны з фiгуркамi людзей, коней i буйвалаў, уставяць трысцiнкi людзям у рукi, нiбыта гэта ўладарныя князi, а астатнiя фiгуркi iхняе войска, або нiбыта гэта багi, а астатнiя iм моляцца. Потым надыходзiць вечар, дзецi склiкаюць статак, i буйвалы адзiн за другiм падымаюцца з густой гразi з шумам гарматнага стрэлу, i ўвесь статак цягнецца гужам цераз шэрую раўнiну назад, да мiгатлiвых агеньчыкаў вёскi.

Дзень за днём вадзiў Маўглi буйвалаў да мулiстых затокаў, дзень за днём бачыў Шэрага Брата на раўнiне (i таму ведаў, што Шэр-Хан яшчэ не вярнуўся), дзень за днём ён ляжаў у траве, прыслухоўваўся да гукаў вакол сябе i думаў пра ранейшае жыццё ў джунглях. Калi б Шэр-Хан спатыкнуўся сваёй кульгавай лапай дзе-небудзь у зараснiку на беразе Вайнгангi, Маўглi пачуў бы яго гэтымi доўгiмi цiхiмi ранкамi.

Надышоў нарэшце дзень, калi Маўглi не ўбачыў Шэрага Брата на дамоўленым месцы, i, засмяяўшыся, ён пагнаў буйвалаў да яра пад дрэвам дхак, якое было ўсё ўсыпана залацiста-чырвонымi кветкамi. Там сядзеў Шэры Брат, i кожны валасок на яго спiне тырчаў дыбам.

- Ён хаваўся цэлы месяц, каб збiць цябе са следу. Учора ўночы ён перайшоў горы разам з Табакi i цяпер iдзе па гарачых слядах за табою, - сказаў воўк, цяжка дыхаючы.

Маўглi нахмурыўся:

- Я не баюся Шэр-Хана, але Табакi вельмi хiтры.

- Не бойся, - сказаў Шэры Брат i злёгку аблiзнуў губы. - Я сустрэў Табакi на досвiтку. Цяпер ён расказвае ўсе свае хiтрыкi каршунам. Але, перш чым я зламаў яму хрыбет, ён усё расказаў мне.

|< Пред. 64 65 66 67 68 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]