Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
65 из 197
Калi ён вернецца, чакайце мяне ў яры пасярод раўнiны, пад дрэвам дхак. Няма чаго лезцi ў самую пашчу Шэр-Хану.
Пасля гэтага Маўглi выбраў цянiстую мясцiнку i заснуў, а буйвалы пасвiлiся вакол яго. Пасвiць жывёлу ў Iндыi - занятак для гультаёў. Каровы пераходзяць з месца на месца i жуюць, потым кладуцца, потым зноў iдуць далей i нават не рыкаюць. Яны толькi чмыхаюць, а буйвалы вельмi рэдка гавораць што-небудзь. Яны заходзяць у мулiстыя затокi адзiн за другiм i залазяць у гразь па самую мысу, так што вiдаць толькi нос ды сiнiя, нiбы фарфоравыя, вочы, i ляжаць там, як калоды. Нагрэтыя сонцам скалы быццам бруяцца ад спёкi, i пастушкi чуюць, як каршун (заўсёды ўсяго адзiн) нябачна пасвiствае ў iх над галавой, i ведаюць, што, калi хто-небудзь з iх памрэ або здохне карова, гэты каршун зляцiць унiз, i суседнi каршун за шмат мiляў адсюль убачыць, як той спусцiўся i таксама паляцiць за iм, а потым яшчэ адзiн i яшчэ, так што ледзь толькi паспее хто-небудзь памерцi, як дваццаць галодных каршуноў з'яўляюцца невядома адкуль. Хлопчыкi дрэмлюць, прачынаюцца i зноў засынаюць, плятуць маленькiя кошыкi з сухой травы i саджаюць у iх конiкаў; а то зловяць двух багамолаў i прымушаюць iх бiцца, а то нанiзваюць пацеркi з чырвоных i чорных лясных арэхаў, або глядзяць, як яшчарка грэецца на сонцы, або як змяя каля лужыны палюе на жабу. Потым яны спяваюць доўгiя, працяжныя песнi з дзiўнымi пералiвамi ў канцы, i дзень здаецца iм даўжэйшым, чым усё жыццё iншым людзям.
|< Пред. 63 64 65 66 67 След. >|