Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 69 из 197

Асцярожней цяпер, асцярожней, Акела! Варта толькi клацнуць зубамi, i яны кiнуцца на цябе! Ого! Шалёная работа, горш чым ганяць чорных аленяў! Цi думаў ты, што гэтыя жывёлiны могуць так хутка бегаць? - спытаў Маўглi.

- Я... я паляваў i на iх у свой час, - задыхаючыся ад пылу, адгукнуўся Акела. - Павярнуць iх у джунглi?

- Ага, павярнi. Павярнi iх хутчэй! Рама шалее ад злосцi. О, каб я мог сказаць яму, што мне ад яго трэба!

Быкi павярнулi, на гэты раз направа, i з шумам рынулiся ў гушчар. Хлопчыкi-пастухi, што пiльнавалi статак за паўмiлi далей, з усiх ног прыпусцiлi ў вёску з крыкам, што буйвалы пашалелi i ўцяклi.

План Маўглi быў даволi просты. Ён хацеў зрабiць вялiкi круг па ўзгорках i дайсцi да пачатку яра, а потым сагнаць быкоў унiз, каб Шэр-Хан апынуўся памiж быкамi i каровамi. Ён ведаў, што, наеўшыся i напiўшыся ўдосталь, Шэр-Хан не здолее бiцца i не ўскараскаецца па схiлах яра. Цяпер Маўглi супакойваў буйвалаў голасам, а Акела бег ззаду, падвываючы зрэдку, каб падагнаць тых, што адставалi. Давялося зрабiць вялiкi-вялiкi круг, таму што яны не хацелi падыходзiць занадта блiзка да яра, каб не спудзiць Шэр-Хана. Нарэшце Маўглi павярнуў статак на зарослы травой абрыў, якi крута спускаўся да яра. З абрыву з-за вяршалiн дрэў была вiдаць раўнiна ўнiзе, але Маўглi глядзеў толькi на схiлы яра i з радасцю бачыў, што яны вельмi крутыя, амаль стромкiя, i што плюшч i лiяны, якiя iх аплялi, не ўтрымаюць тыгра, калi ён захоча выбрацца наверх.

- Дай iм уздыхнуць, Акела, - сказаў ён, падымаючы руку. - Яны яшчэ не ўчулi тыгра. Дай iм уздыхнуць. Трэба ж сказаць Шэр-Хану, хто iдзе. Мы злавiлi яго ў пастку.

|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]