Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 70 из 197



Ён прыклаў рукi да рота i крыкнуў у яр - гэта было ўсё роўна, што крычаць у тунель, - i рэха пакацiлася ад скалы да скалы.

Не вельмi хутка ў адказ пачулася працяглае соннае бурчанне сытага тыгра, якi толькi што прачнуўся.

- Хто заве? - раўнуў Шэр-Хан, i прыгожы паўлiн з рэзкiм крыкам выпырхнуў з яра.

- Я, Маўглi! Пара табе з'явiцца на Скалу Рады, каровiн злодзей! Унiз! Ганi iх унiз, Акела! Унiз, Рама, унiз!

На момант статак замёр на краi абрыву, але Акела правыў на ўвесь голас паляўнiчы поклiч, i буйвалы адзiн за адным нырнулi ў яр, як параходы ныраюць цераз парогi. Пясок i камянi паляцелi фантанам на ўсе бакi.

Раз рушыўшы, статак ужо не мог спынiцца, i не паспеў ён спусцiцца на дно яра, як Рама зарыкаў, учуўшы Шэр-Хана.

- Ага! - сказаў Маўглi, седзячы на яго спiне. - Цяпер ты зразумеў!

I паток чорных рагоў, мысаў, пакрытых пенай, i вылупленых вачэй пакацiўся па яры, якраз так, як коцяцца валуны ў паводку: слабейшых буйвалаў адцiснулi на бакi яра, дзе яны ледзь прадзiралiся праз лiяны. Буйвалы зразумелi, што iх чакае наперадзе: напасцi ўсiм статкам i з усяе сiлы, чаго не вытрымае нiводзiн тыгр. Шэр-Хан, пачуўшы тупат капытоў, падхапiўся i нязграбна затрухаў унiз па яры, азiраючыся па баках у пошуках выйсця. Але адхоны ўзнiмалiся амаль строма, i ён бег далей i далей, ацяжэлы ад яды i вады, гатовы на ўсё, абы не бiцца. Статак ужо расплюхваў лужыну, па якой ён толькi што прайшоў, i рыкаў так, што стогн стаяў у вузкiм праходзе.

|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]