Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
71 из 197
Маўглi пачуў рыканне ў адказ у канцы яра i ўбачыў, як павярнуў Шэр-Хан (тыгр разумеў, што лепш сустрэцца з быкамi, чым з каровамi i цялятамi). Потым Рама спатыкнуўся i прайшоў па нечым мяккiм i, падганяемы астатнiмi быкамi, на ўсiм хаду ўрэзаўся ў другую палову статка. Слабейшых буйвалаў гэтае сутыкненне проста збiла з ног.
Абодва статкi вылецелi на раўнiну, боручыся, чмыхаючы i тупочучы капытамi.
Маўглi счакаў колькi трэба i саслiзнуў са спiны Рамы, малоцячы направа i налева сваiм кiем.
- Хутчэй, Акела, разводзь статак! Разганяй iх, а то яны пачнуць бароць адно аднаго! Адганяй iх падалей, Акела. Гэй, Рама! Гэй, гэй, гэй, дзецi мае! Цiхенька цяпер, цiхенька! Усё ўжо скончана.
Акела i Шэры Брат бегалi ўзад i ўперад, кусаючы буйвалаў за ногi, i хоць статак зноў падаўся быў у яр, Маўглi здолеў павярнуць Раму, а астатнiя буйвалы паплялiся за iм на балота.
Шэр-Хана не трэба было больш таптаць. Ён быў мёртвы, i каршуны ўжо зляталiся да яго.
- Браты, от гэта была сабачая смерць! - сказаў Маўглi, намацваючы нож, якi заўсёды насiў у ножнах на шыi з таго часу як пачаў жыць з людзьмi. - Але ён усё роўна быў баязлiвец i не захацеў бы бiцца. Праўда! Яго шкура будзе вельмi дарэчы на Скале Рады. Трэба хутчэй брацца за работу.
Хлопчыку, якi вырас сярод людзей, нiколi не прыйшло б у галаву аднаму аблупiць дзесяцiфутавага тыгра, але Маўглi лепш за любога iншага ведаў, як трэба лупiць жывёлу.
|< Пред. 69 70 71 72 73 След. >|