Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
84 из 197
- Добрага палявання ўсiм, хто са мною адной крывi, - дадала яна, кладучыся i выцягваючыся на ўвесь рост. Яна выставiла адзiн бок з вады i шапнула скрозь зубы: - А каб не гэты Закон, можна было б наладзiць вельмi добрае паляванне.
Чуйныя вушы аленяў пачулi апошнiя словы, i па радах прабег спалоханы шэпт:
- Перамiр'е! Не забывайце пра Перамiр'е!
- Цiшэй! Цiшэй! - прабурчаў дзiкi слон Хатхi. - Перамiр'е працягваецца, Багiра. Не час цяпер гаварыць пра паляванне.
- Каму гэта лепей ведаць, як не мне? - адказала Багiра, водзячы жоўтымi вачамi ўверх па рацэ. - Я цяпер ем чарапах, лаўлю жаб. Нгайя! Добра было б мне навучыцца жаваць галiнкi!
- Нам бы таксама вельмi гэтага хацелася, ве-ель-мi! - прабляяла маладзенькае аленяня, якое нарадзiлася толькi гэтай восенню i не ўхваляла старых парадкаў.
Як нi кепска было Народу Джунгляў, але нават слон Хатхi мiжвольна ўсмiхнуўся, а Маўглi, якi ляжаў у цёплай вадзе, апiраючыся на локцi, гучна зарагатаў i замалацiў нагамi.
- Добра сказана, Маленькiя Рожкi! - правуркатала Багiра. - Калi Перамiр'е скончыцца, гэта будзе залiчана на тваю карысць. - I яна пiльна паглядзела ў цемень, каб пазнаць аленяня пры сустрэчы.
Паступова гамонка пайшла па ўсiм вадапоi, уверх i ўнiз па рацэ. Чуваць было, як пялёхкалiся i чмыхалi свiннi, прасiлi пацiснуцца; як рыкалi буйвалы, перагаворваючыся памiж сабой на пясчаных водмелях; як аленi расказвалi адзiн аднаму жаласлiвыя гiсторыi пра тое, што зусiм збiлiся з ног у пошуках харчу.
|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|