Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
85 из 197
Час ад часу яны пыталiся пра што-небудзь у драпежнiкаў, што стаялi на тым беразе, але навiны былi кепскiя, i гарачы вецер джунгляў з шумам праносiўся памiж скаламi i дрэвамi, засыпаў ваду пылам i галiнкамi.
- I людзi таксама памiраюць за плугам, - сказаў малады алень. - Ад захаду да цемры я бачыў трох. Яны ляжалi i не рухалiся, i iх буйвалы - побач з iмi. Хутка i мы таксама ляжам i не ўстанем больш.
- Рака памялела з учарашняй ночы, - сказаў Балу. - О Хатхi, цi даводзiлася табе бачыць засуху, падобную на гэту?
- Яна мiнецца, яна мiнецца, - адказаў Хатхi, палiваючы вадою з хобата спiну i бакi.
- У нас тут ёсць адзiн, якi не вытрымае доўга, - сказаў Балу i паглядзеў на хлопчыка, якога вельмi любiў.
- Я? - з абурэннем усклiкнуў Маўглi i сеў у вадзе. - У мяне няма доўгай поўсцi, што прыкрывае косцi, але калi б злупiць з цябе шкуру, Балу...
Хатхi ажно ўвесь закалацiўся ад смеху, а Балу строга сказаў:
- Дзiцяня, гэтак няможна гаварыць настаўнiку Закону! Мяне яшчэ нiхто не бачыў без шкуры.
- Ды не, я не хацеў сказаць нiчога крыўднага, Балу. Толькi тое, што ты падобны на какосавы арэх у шалупiннi, а я на той самы арэх без шалупiння. А калi гэтае тваё бурае шалупiнне...
Маўглi сядзеў, скрыжаваўшы ногi, i тлумачы, што ён хацеў сказаць, як звычайна засунуўшы палец у рот, але тут Багiра працягнула мяккую лапу i перакулiла яго ў ваду.
- Яшчэ чаго не хапала, - сказала чорная пантэра, калi хлопчык падняўся, пырхаючы ад вады. - То з Балу трэба злупiць шкуру, то Балу падобны на какосавы арэх.
|< Пред. 83 84 85 86 87 След. >|