Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
83 из 197
Багiра скоса паглядзела на свой ускудлачаны запылены бок i прабурчала:
- Учора ўночы я забiла вала ў ярме. Я так аслабела, што не асмелiлася б накiнуцца на яго, калi б ён быў на волi. Ваў!
Маўглi засмяяўся:
- Так, мы цяпер смелыя паляўнiчыя. У мяне хапае адвагi лавiць i есцi лiчынкi.
I яны ўдваiх з Багiрай спусцiлiся па сухiм i хрусткiм хмызняку на бераг ракi, да карункавых водмеляў, якiя разбягалiся на ўсе бакi.
- Гэтая вада не пражыве доўга, - сказаў Балу, падыходзячы да iх. - Зiрнiце на той бераг!
На роўнай нiзiне далёкага берага калючая трава джунгляў засохла на коранi i стаяла мёртвая. Пратаптаныя аленямi i дзiкамi сцежкi да ракi спаласавалi рыжую нiзiну пыльнымi цяснiнамi ў высокай траве, i хоць было яшчэ рана, усе сцежкi былi запоўнены звяр'ём, што спяшалася да вады. Чуваць было, як ланi i iх дзiцяняты кашляюць ад пылу, дробнага, як табака.
Вышэй па рацэ, каля цiхай затокi, што агiнала Скалу Мiру, захавальнiцу Вадзянога Перамiр'я, стаяў дзiкi слон Хатхi са сваiмi сынамi. Худыя i шэрыя ў святле месяца, яны пагойдвалiся ўзад i ўперад, пагойдвалiся не перастаючы. Крыху нiжэй стаялi радамi аленi, яшчэ нiжэй - дзiкi i дзiкiя буйвалы, а на тым беразе, дзе высокiя дрэвы падыходзiлi да самай вады, было месца, адведзенае для драпежнiкаў: тыграў, ваўкоў, пантэраў, мядзведзяў i ўсiх iншых.
- Праўда, што мы падпарадкоўваемся аднаму Закону, - сказала Багiра, заходзячы ў ваду i скоса пазiраючы на рады брынклiвых рагоў i насцярожаных вачэй там, дзе штурхалiся каля вады аленi i дзiкi.
|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|