Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
82 из 197
Рачных чарапах даўным-даўно пералавiла Багiра, сама спрытная сярод звяроў-паляўнiчых, а рыба пахавалася глыбока ў мул, якi ад гарачынi парасколваўся зверху. Адна толькi Скала Мiру доўгай змяёй выступала над мелямi, i вялыя хвалi ледзь чутна шыпелi, дакранаючыся да яе гарачых бакоў.
Сюды вось i прыходзiў Маўглi кожны вечар, шукаючы халадку i кампанii. Сама галодныя з яго ворагаў цяпер наўрад цi паквапiлiся б на хлопчыка. Маючы гладкую, безвалосую скуру, ён здаваўся яшчэ больш худым i вартым жалю, чым яго таварышы. Валасы ў яго выгаралi на сонцы, як пянька; рэбры тырчалi, нiбы пруткi на плеценым кашы; высахлыя ногi i рукi нагадвалi вузлаватыя сцяблiны травы - поўзаючы на карачках, ён намуляў сабе гузакi на каленях i локцях. Затое вочы пазiралi з-пад зблытаных валасоў спакойна i ясна, бо Багiра, яго сябра i дарадца, у гэты цяжкi час загадала яму рухацца спакойна, на паляваннi не спяшацца i нiколi нi ў якiм разе не злаваць.
- Часiны зараз кепскiя, - сказала чорная пантэра аднойчы гарачым, як распаленая печ, вечарам, - але яны мiнуць, калi мы здолеем пратрымацца да канца. Цi поўны твой страўнiк, дзiцяня?
- У страўнiку ў мяне не пуста, але карысцi з гэтага мала. Як ты думаеш, Багiра, дажджы зусiм забылiся пра нас i нiколi не вернуцца?
- Не думаю. Мы яшчэ пабачым махуа ў квеценi i аленянят, растлусцелых на маладой траўцы. Хадзем на Скалу Мiру, паслухаем навiны. Садзiся мне на спiну, Маленькi Брат.
- Цяпер не час насiць цяжары. Я яшчэ магу трымацца на нагах, хоць,праўда, мы з табою не падобныя на тлустых валоў.
|< Пред. 80 81 82 83 84 След. >|