Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
88 из 197
Шэр-Хан крадком падаўся прэч, не асмельваючыся нават бурчаць, бо ён ведаў тое, што вядома ўсiм: калi дойдзе да сутычкi, дык гаспадар джунгляў - Хатхi.
- Што гэта за права, пра якое гаварыў Шэр-Хан? - шапнуў Маўглi на вуха Багiры. - Забiваць чалавека заўсёды ганьба. Так сказана ў Законе. А як жа гэта Хатхi гаворыць...
- Спытай у яго сам. Я не ведаю, Маленькi Брат. Ёсць такое права цi няма, а я правучыла б як след Кульгавага Мяснiка, калi б не Хатхi. Прыйсцi да Скалы Мiру, толькi што забiўшы чалавека, ды яшчэ хвалiцца гэтым - выхадка, якой можа ганарыцца толькi шакал! Апрача таго, ён сапсаваў добрую ваду.
Маўглi памаўчаў з хвiлiну, набiраючыся смеласцi, бо ўсе ў джунглях пабойвалiся звяртацца непасрэдна да Хатхi, потым крыкнуў:
- Што гэта за права ў Шэр-Хана; о Хатхi?
Абодва берагi падхапiлi яго словы, бо Народ Джунгляў вельмi цiкаўны, а на вачах ва ўсiх адбылося нешта такое, чаго не разумеў нiхто, апрача Балу, якi зрабiў дужа глыбакадумны выгляд.
- Гэта старая гiсторыя, - сказаў Хатхi, - яна куды старэйшая за джунглi. Памаўчыце там, на берагах, i я раскажу яе вам.
Мiнулi хвiлiна цi дзве, пакуль буйвалы i дзiкi штурхалi i адпiхвалi адзiн аднаго, потым важакi статкаў паўтарылi адзiн за другiм:
- Мы чакаем!
I Хатхi зрабiў крок уперад i стаў па каленi ў вадзе пасярод затокi каля Скалы Мiру. Нягледзячы на худзiзну, маршчыны i жоўтыя бiўнi, адразу было вiдаць, што менавiта ён - гаспадар джунгляў.
- Вы ведаеце, дзецi мае, - пачаў ён, - што больш за ўсё на свеце вы баiцеся чалавека.
У знак згоды ўсе загаманiлi.
|< Пред. 86 87 88 89 90 След. >|