Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
90 из 197
У Тха, Першага са Сланоў, было шмат работы: ён ствараў новыя джунглi i пракладваў рэчышчы рэк. Ён не мог паспець усюды i таму зрабiў Першага з Тыграў уладаром i суддзёй над джунглямi, i Народ Джунгляў прыходзiў да яго са сваiмi спрэчкамi. У тыя часы Першы з Тыграў еў траву i плады разам з усiмi. Ён быў ростам з мяне i вельмi прыгожы: увесь жоўты, як кветкi жоўтай лiяны. У тыя добрыя старыя часы, калi джунглi толькi што нарадзiлiся, на шкуры тыгра яшчэ не было нi палосаў, нi плямаў. Увесь Народ Джунгляў прыходзiў да яго без страху, слова яго было законам для ўсiх. Не забывайцеся, што ўсе мы былi тады адзiн народ.
I ўсё ж неяк раз уночы памiж двума быкамi выйшла спрэчка за пашу, такая спрэчка, якiя вы цяпер вырашаеце з дапамогай рагоў i пярэднiх капытоў. Кажуць, што, калi абодва быкi прыйшлi скардзiцца да Першага з Тыграў, якi ляжаў сярод кветак, адзiн з iх штурхнуў яго рагамi, i Першы з Тыграў, забыўшы пра тое, што ён уладар i суддзя над джунглямi, кiнуўся на гэтага быка i зламаў яму карак.
Да тае ночы нiхто сярод нас не памiраў, i Першы з Тыграў, убачыўшы, што ён нарабiў, i ашалеўшы ад паху крывi, уцёк у балоты на поўнач; мы, Народ Джунгляў, засталiся без суддзi i пачалi сварыцца i бiцца памiж сабою. Тха пачуў шум i прыйшоў да нас. I адны з нас гаварылi адно, а другiя - другое, але ён убачыў мёртвага быка сярод кветак i запытаў у нас, хто яго забiў, а мы не маглi яму сказаць, бо страцiлi розум ад паху крывi, як трацiм яго i цяпер. Мы кiдалiся i кружылiся па джунглях, скакалi, крычалi i маталi галовамi.
|< Пред. 88 89 90 91 92 След. >|