Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 89 из 197



- Гэта цябе датычыцца, Маленькi Брат, - сказала Багiра Маўглi.

- Мяне? Я паляўнiчы Вольнага Народа i належу да Чарады, - адказаў Маўглi. - Што мне да чалавека?

- А цi ведаеце вы, чаму вы баiцеся чалавека? -гаварыў далей Хатхi. - Вось чаму. На пачатку джунгляў, гэтак даўно, што нiхто не памятае, калi гэта было, усе мы пасвiлiся разам i не баялiся адно аднаго. У тыя часы не было засух, лiсце, кветкi i плады вырасталi на дрэвах адначасова, i мы харчавалiся толькi лiсцем, кветкамi i пладамi ды карою i травою.

- Як я рада, што не нарадзiлася ў тыя часы, - сказала Багiра. - Кара добрая толькi для таго, каб вастрыць аб яе кiпцюры.

- А Ўладаром Джунгляў быў Тха, Першы са Сланоў. Сваiм хобатам ён выцягнуў джунглi з глыбiнi вод, i там, дзе ён правёў па зямлi сваiмi бiўнямi, пабеглi рэкi, i там, дзе ён тупнуў нагою, налiлiся вадою азёры, а калi ён затрубiў у хобат - вось гэтак, - нарадзiлiся дрэвы. Вось так Тха стварыў джунглi, i вось так расказвалi мне гэтую гiсторыю.

- Яна не зрабiлася карацейшай ад пераказу! - шапнула Багiра.

А Маўглi засмяяўся, затульваючы рот далонню.

- У тыя часы не было нi маiсу, нi дыняў, нi перцу, нi цукровага трыснягу, нi маленькiх хацiн, якiя кожны з вас бачыў, i Народы Джунгляў жылi ў лясах дружна, як адзiн народ, i нiчога не ведалi пра чалавека. Але хутка звяры пачалi сварыцца за харч, хоць пашаў хапала на ўсiх. Яны разгультаiлiся. Кожнаму хацелася пасвiцца там, дзе ён адпачываў, як бывае часам i ў нас, калi вясновыя дажджы пройдуць дружна.

|< Пред. 87 88 89 90 91 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]