Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 91 из 197

I Тха загадаў нiжнiм галiнам дрэў i паўзучым лiянам джунгляў пазначыць забойцу, каб Першы са Сланоў мог пазнаць яго.

I Тха спытаў:

"Хто хоча быць Валадаром Джунгляў?"

Выскачыла Шэрая Малпа, што жыве на галiнах, i крыкнула:

"Я хачу быць Валадаркай Джунгляў!"

Тха ўсмiхнуўся i адказаў:

"Няхай будзе так!" - i, разгневаны, пайшоў прэч.

Дзецi, вы ведаеце Шэрую Малпу. Тады яна была гэтакая ж, як i цяпер. Спачатку яна зрабiла разумны твар, але праз хвiлiну пачала чухацца i скакаць угору i ўнiз, i калi Тха вярнуўся, ён убачыў, што Шэрая Малпа вiсiць на дрэве галавой ўнiз i перадражнiвае ўсiх, хто стаiць пад дрэвам, i яны таксама яе дражняць. I гэтак вось у джунглях не стала болей Закону - адна толькi недарэчная балбатня i словы без сэнсу.

Тады Тха паклiкаў нас усiх i сказаў:

"Першы ваш Валадар прынёс у джунглi Смерць, другi - Ганьбу. Цяпер пара даць вам Закон, i такi Закон, якi вы не асмельвалiся б парушаць. Цяпер вы спазнаеце Страх i, убачыўшы яго, зразумееце, што ён валадар над вамi, а ўсё астатняе прыйдзе само сабою".

Тады мы, Народ Джунгляў, спыталi:

"Што такое Страх?"

I Тха адказаў:

"Шукайце i знойдзеце".

I мы выхадзiлi ўсе джунглi ўдоўж i ўпоперак у пошуках Страху, i неўзабаве буйвалы...

- Ух! - адклiкнуўся са сваёй пясчанай водмелi Меса, важак буйвалаў.

- Так, Меса, гэта былi буйвалы. Яны прынеслi вестку, што ў адной пячоры ў джунглях сядзiць Страх, што ён безвалосы i ходзiць на заднiх лапах. Тады ўсе мы пайшлi за статкам буйвалаў да гэтай пячоры, i Страх стаяў там каля ўвахода.

|< Пред. 89 90 91 92 93 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]