Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 18 из 84

Нi словам, нi намёкам ён не пацiкавiўся, хто яны. Што ж! Брыдкi час, не варты чалавека. Чалавек не верыць сабе падобнаму. Вiдаць было, што гэты, з адкiнутымi валасамi, баяўся чапаць яму невядомых. Цiхом ён пайшоў у хату. Тым часам тоўсты ў кажуху вельмi спрытна ўвiхаўся. Ён ужо дзёр з быка скуру. Ён так увайшоў у гэты занятак, што, здаецца, забыўся на ўсё iншае. Апошняе сонечнае праменне знiкла з двара. Сонца зайшло. Папаўзло змярканне. Абыякавы стары паклыбаў да ганка. За iм i два, апроч тоўстага.

- Памагайце, - сказаў ён, i ўсе вярнулiся.

Быка абдзерлi нешта вельмi хутка, яшчэ завiдна.

- Трэба ж чыгуны ўзяць, - сказаў старэйшы.

- Па чыгуны пойдзем разам, - абазваўся той, што мёрз у летнiм пiнжаку. I гэта было вострае выяўленне таго, што чалавек не верыць нiкому з людзей. Не трэба спускаць другога з вока. Тоўсты ўскiнуў наапашкi кажух, якi ляжаў пры сцяне на зямлi, i ўсе пайшлi ў хату. Першы iшоў старэйшы. Ён пачынаў рабiцца вельмi дзейны. У сенцах той ужо канчаў труну. Яму свяцiла самаробная свяцiльня: у чарапку плаваў у чымсьцi чорным i гарэў кнот. Усе, i трунны майстар следам, увайшлi ў хату.

Перш за ўсё было штосьцi падобнае да кухнi ў сялянскiм дамку. Цеснаваты пакой з глiняным токам замест падлогi, пабеленыя сцены, варыстая печ i свечка на лаве. Яна i асвятляла ўсё. Але самае першае, што кiнулася ў вочы ўсiм чатыром, гэта вось што было. На засланым белым прасцiрадлам тапчане ляжала мёртвая дзяўчына. Гэта быў яшчэ падростак. Сiняя паркалёвая спаднiца абгортвала яе ногi.

|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]