Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
19 из 84
Роўна ляжалi ступенi яе ног у толькi што пашытых (швы з белых нiтак былi свежыя) пантоплiках з чорнага корту. Твар васковага колеру, худзенькi i дробны, лобiк высокi. Завостраны нос i такiя ж плечы ў рудой кофтачцы, вельмi падобнай (каб толькi не колер iншы!) на тую, што вiсела на двары. Самаробная, звязаная з нiтак. Спушчаныя шчыльна вейкi цёмнага колеру, i было ўражанне, што з-пад iх глядзяць i сочаць за ўсiм вочы. Зусiм яшчэ дзiця была гэтая нябожчыца. Год пятнаццацi цi чатырнаццацi дзяўчына сядзела каля гэтай нябожчыцы ў галавах i глядзела на чатырох, што ўвайшлi ў хату. Позiрк яе быў спакойны i ўраўнаважаны, ён як бы гаварыў: няхай вас увойдзе сюды хоць сто чатыры, нiчога на свеце ад гэтага не зменiцца. Валасы на яе галаве былi густыя i цемнаватыя, лоб высокi, выпраўка бадзёрая, i ў вачах веданне нейкага вялiкага сэнсу. I гэтая была ў сiняй паркалёвай спаднiцы i ў самаробным кафтанiку з ваўняных нiтак, толькi ўжо вiшнёвага колеру. Твар у гэтай быў як вытачаны, з пэўнымi цвёрдымi рысамi, i ў сцiснутых губах вызначалася адлюстраванне таго, што хутка ўжо тут усталюецца натура. Адна рыса iшла цераз увесь твар i перакрывала сабою ўсё: як бы ўсё гэтай дзяўчынцы здавалася звыклым i нiчога дзiўнага нiдзе. На свеце няма з чаго дзiвiцца, бо ўсё такое, якое яно ёсць.
З другога канца тапчана стаяў на каленях на зямлi той, з адкiнутымi назад валасамi, i, схiлiўшы галаву, трымаў лоб на канцы тапчана, каля ног мёртвай дзяўчынкi. Тое, што ўвайшлi ў хату i стукалi нагамi, не падняло яго з калень. Ён i не зварухнуўся.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|