Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 3 из 84

Пячаць таго, што яму небыло больш як трыццаць год, ляжала на iм. Рухавасць i бляск вачэй, жывая ўзбуджанасць, як толькi пачуў ён рыканне жывёлiны. Ён устрапянуўся адразу, прыўзняўся з трухлiны i застыў, прыслухоўваючыся. Вочы яго ўсё так жа свяцiлiся надзеяй i чаканнем.

Бровы ў яго сыходзiлiся дугамi i тонкiя губы сцiскалiся, калi ўвага яго да якога-небудзь шоргату лiстка аб мерзлую кару даходзiла да поўнага напружання. Гледзячы на гэты твар, можа хто-небудзь знайшоў бы тут упартасць натуры. Можа i так. Але аднак жа сцiснутыя губы ўздрыгвалi. Магло гэта быць ад холаду, а можа ад прычын, што каранiлiся ў душы гэтага чалавека? Як бы там нi было, заўважалася ў iм яшчэ i шпаркае шуканне чагосьцi вачыма. Вочы, вялiкiя i шэрыя, не мелi спакою ўвесь час. Каля вачэй збiралiся густа рысы ўважлiвасцi i да ўсяго навакольнага, i да таго, што рабiлася ў самiм чалавеку. Нейк заўважалася, што пад брудам, шчацiннем i куродымам твар белы i з рэдкiмi вяснушкамi. I валасы павiнны быць у чалавека светлыя. Але ў якой неахайнасцi i запушчанасцi быў ён увесь! Здавалася, што яго спасцiгнуў такi злы лёс, прага ратунку, ад якога забiла ўсё iншае, што калiсьцi жыло ў чалавеку. Да самых воч на галаве насунута была нейкая дзiўная шапка, i здаецца, жаночая, звязапая з шэрай воўны. Вядома, што ён дзесьцi выпадкова дастаў яе. Або знайшоў на дарозе, або адабраў у каго. Магло быць i гэтак. Быў холад. Хоць i не была мерзлая зямля, але дзе ляжала вiльготнае лiсце, там белая намаразь толькi апаўднi, як пачало паднiмацца сонца, замакрэла.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]