Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 84

Ён сцярогся чагосьцi. Можа яму ўвесь свет быў страшан. Бо як толькi ён дабег да першага дрэва, адразу дапаў да яго ўсёй постаццю сваею. Быка ён яшчэ не бачыў. Стаяў, прыцiснуўшыся да дрэва, i выглядаў з-за яго. Птушкi i тут пырхалi ў голлi. Бык рыкаў няспынна. Вось ён! Чалавек убачыў яго. Жывёлiна стаяла ў такой хмызнячнай гушчарнi, што толькi рыжая масць яе дзе-нiдзе прасвечвалася праз крушыннiк. Бык рыкаў, чмыхаў i рваўся. Чалавек выткнуўся з-за дрэва зусiм, нават адышоўся ад яго на крок i застыў у одуме i з выглядам такiм, што ён дапаў да свае чаканай прынаднасцi. Была хвiлiна як бы нерашучасцi: што ж далей рабiць? Ён пiльна разглядаў жывёлiну. Пастава яго ператварылася ў нарыхтаванасць да таго, каб кiнуцца на быка. Ён абышоў вакол крушыннiку i ўбачыў. Задам бык упiраўся ў густы шыпшыннiк, i хвост яго па самыя сцёгны ўцуркаваўся ў калючы зараснiк. Чым больш iрваўся i тузаўся бык, тым мацней ублытваў хвост. Некалькi парасткаў ён раскалываў, а выцягнуць з зямлi i адарваць ад карэння не мог. На абадраных аб калючкi i сукi сцёгнах закарэла кроў. I хвост быў у сухой крывi. Бакi запалi ў ямы. Рэбры хадзiлi пад скурай, пахвiны выцягнулiся, i ён стаў, як дошка. Убачыўшы чалавека, бык выцягнуў шыю i рыкнуў спакайней i цiшэй. Чалавек заўважыў, як спакайнела жывёлiна, i ўзрадаваўся. Ён стаў у позу, падняў крысо ў пiнжаку i выцягнуў аднекуль з-пад свае адзежы нейкую зброю, падобную да вялiкага фiнскага нажа. Трымаючы зброю ў руцэ, ён яшчэ не зрабiў анiякага руху, як раптам твар яго перасмыкнуўся i вочы жахнулiся.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]