Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 4 из 84

А чалавек быў у летнiм пiнжаку, i пад iм адна толькi кашуля, i то мусiць чужая, бо занадта шырокая ў каўняры, якi звiсаў на пiнжаку на самае плячо. Кашуля была з саматканага палатна i зашпiлена на шыi вялiкiм чорным гузiкам. Боты на iм былi нямецкiя, салдацкiя, з нiзкiмi халявамi i цвiкамi ў тоўстай падэшве. А нагавiцы - ватовыя, але з вырваным каленам у адной калошыне. Усё гэта вывалена ў зямлi i выквацана ў некалькi колераў, як быццам сюды сумысля збiралася ўсё, што толькi дзе напаткаць льга было. Нi тое што адчай, а востры смутак час ад часу клаў сваю пячаць на твар гэтага чалавека i пасля сыходзiў. Рух адбываўся i не зацiхаў у яго душы.

Хмурнасць дня сплывала. З'явiлася сонца. Бялявае святло яго цiха лягло на дрэвы i лiсцвяныя накiды. Намаразь замакрэла, з-пад яе выйшла зяленiва на зямлi. Дробная птушка пырхнула ўгары i заспявала. Быццам супакоены, чалавек зноў сеў на трухлiну. Птушкi больш пачалi абзывацца. I раптам зноў зарыкаў бык. Чалавек усхапiўся з месца з раптоўнай рашучасцю. Быццам ён хацеў крыкнуць: "Пара, час настаў!" Бычынае [рыканне] iшло лесам раз-поразу. Жывёлiна забiралася ў самыя высокiя ноты. Жывы голас клiкаў на дапамогу. Чалавек азiрнуўся наўкола, шукаючы кiрунку, адкуль iшоў голас. Ён шпарка рушыў з месца i пакiнуў за сабою трухлявае бервяно, на якое адразу насела многа дробных птушак. Дзень яснеў, i ў паветры цяплела. Бык рыкаў бесперастанку. Чалавек стараўся шпарка перабегчы полем ад лесу да магутных вязаў, з-пад якiх чулася жывёлiна. Пакуль дабегчы да дрэваў, чалавек некалькi разоў азiрнуўся.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]