Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 30 из 84

Але можа i гэтага былi некаторыя адзнакi. Самае ж важнае, што было ў iх, гэта як бы iх агульнае дачыненне да адной справы. Гэта яднала iх. Цяпер яны былi ўжо быццам нейкiя змоўшчыкi. Не ведаючы адзiн аднаго, яны ў невядомым iм месцы нядаўна выкапалi магiлу невядомай iм асобе. Капалi разам, пад зорным небам, уночы, перамагаючы свае пакуты. Вельмi можа быць, што тут кожным з iх кiравала залежнасць аднаго ад усiх. Напэўна так было. Нiхто не хацеў, не мог i баяўся быць чым-небудзь непадобным да iншых у час гэтага, можа нават i страшнага, iх спаткання. Што было б, каб хто з iх заявiў, што ён не хоча рабiць таго, што робяць iншыя? Кампанiя ж iх i так ледзьве трымалася гнiлымi абручамi. Праўда, адзiн з iх ляжаў цяпер на падлозе, але невядома яшчэ, што пра яго думалi. I хто ведае, можа яму што-небудзь ужо рыхтавалi. Але i не толькi гэта было ў iх усiх. Тут магло быць яшчэ i пачуццё хоць якой змены iх стану. Галоднае бадзянне на холадзе, i раптам - нейкi занятак, справа, а можа i апаражненне цёплай хаты ад мёртвага чалавека. Мёртваму нiчога не трэба. Жывому патрэбен цёплы прытулак. Уцягненыя ў нейкую дзейнасць, тоячы кожны ў сабе сваё, усе ўвайшлi ў хату i сталi пасярод яе.

Бацька нябожчыцы парушыў цiшыню моцным голасам.

- Гануся, - сказаў ён, - развiтайся з ею.

Адразу ён падышоў да Ганусi i абняў яе адной рукой за плечы. Абое поплеч, яны падышлi да труны i ўкленчылi перад ею. Ён дакрануўся лбом да белай, як паркаль, рукi нябожчыцы i пацалаваў руку. Пасля пацалаваў у нябожчыцы пантоплi на нагах i лоб.

|< Пред. 28 29 30 31 32 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]