Ноч пры дарозе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
10 из 26
А старэйшы - чорны, з выглядам пастаяннага начлежнiка, цягнуўужо ў чысты бакавы пакойчык крыты шэрым палатном чамадан, клунак i тоўсты партфель.
- Давай чым грэцца, - крыкнуў хлапец i, зразу прыняўшы сталы выгляд, пайшоў у пакой i зачынiў дзверы.
- Што гэта за яны? - запытаў цiха Кузьма.
- Ого, брат, - адказаў рыжы з нейкай гордасцю ў голасе ад такога кароткага знаёмства з гэтымi людзьмi, - ого, гэта вялiкая начальства - гэта, брат, з павятовага iспалкома.
- Пайшоў ты!..
- Я табе кажу.
- Дык жа гэты зусiм яшчэ дзiцё.
- Мала што, ён - камсамолец.
- А той?
- Той - камунiст.
I, хiтра падмаргнуўшы, рыжы прыбавiў:
- Яны тут па павету ездзяць i часта ка мне заязджаюць начаваць.
Рыжы зноў маргнуў адным вокам, i нейкi хiтры, жадны i непрыемны бляск з'явiўся ў яго вачах.
"Ну i халера, ну i гад рыжы", - падумалi пiльшчыкi.
Увайшоў фурман, i ён быў малады i вясёлы. Ён зразу скiнуў кажух i захадзiў па хаце, высвiстваючы нейкую польку. Увайшла гаспадыня. Яна прынясла зарэзаную гусь i стала завiхацца з ёю каля печы.
- Здароў, Мiкiтка! - сказала яна фурману.
Мiкiтка весела падмаргнуў ёй.
- У вас заўсёды начуе многа людзей? - запытаў Улас.
- Многа... Як калi, - адказала гаспадыня.
Пiльшчыкi дасталi хлеб i сталi есцi.
За душы змарлых,
Ахвяравалiся б акрысы...
пачуўся пад акном скрыплы i гугнiвы голас старца. Рыжы стаў слухаць.
- Вынесi яму чаго-небудзь, - сказала гаспадыня.
- Добры iнтарэс, - адказаў рыжы, - толькi што пачаў спяваць, а ты ўжо нясi яму.
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|