Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
102 из 117
Пасля яе замянiлi выдатнаю копiяй, бо арыгiнал так i не знайшлi. А ён, як вы можаце пераканацца, перад вамi. О не, я тут нi пры чым. Яе саступiў нашаму гарылу адзiн часты наведвальнiк "Мехiка-Сiцi" - я вам яго аднойчы паказваў. Але тады ён быў такi п'яны, што прамяняў карцiну на бутэльку гарэлкi. Спачатку я параiў нашаму сябру павесiць яе на сама вiдным месцы, i нашы набожныя суддзi некалькi год узвышалiся над галовамi п'янiц i сутэнёраў, пакуль iх шукалi па ўсiм свеце. Але потым, каб было надзейней, гарыла па маёй просьбе перанёс яе сюды. Праўда, спачатку ён крыху бурчаў, аднак, калi я растлумачыў яму сутнасць справы, - вельмi спалохаўся. З той пары паважаныя прадстаўнiкi магiстрата падзяляюць кампанiю толькi са мной. А над прылаўкам у бары застаўся пусты квадрат, якi вы i мелi гонар убачыць.
Чаму я не вярнуў карцiну назад? Го-го-го, ды ў вас палiцэйскi рэфлекс! Ну што ж, адкажу так, як адказваў бы следчаму, калi толькi, вядома, некаму можа нарэшце прыйсцi ў галаву шукаць гэтую карцiну ў маiм пакоi. Па-першае, я не зрабiў гэтага таму, што яна не мая, а належыць уладальнiку "Мехiка-Сiцi", якi заслугоўвае мець гэты скарб не менш за гентскага бiскупа. Па-другое - таму, што нi адзiн турыст, якi прыязджае ўкленчыць перад "Боскiм ягнём", не здольны адрознiць копii ад арыгiнала, а значыць, нiхто па маёй вiне не церпiць нiякай страты. Па-трэцяе - таму, што я, такiм чынам, адчуваю сябе вышэй за другiх. I ў той час, як усе захапляюцца падстаўнымi фальшывымi суддзямi, я адзiн ведаю, дзе сапраўдныя.
|< Пред. 100 101 102 103 104 След. >|