Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 14 из 228

Машыну якую цi гармату новую ты ўмееш выдумаць, а бачыць, што чалавек мае душу i сэрца - на гэта ў цябе няма нiчога... На, выпi гэты парашок, можа ўбачыш, што мы цябе лечым, а не бязвечым. - Немец выпiў парашок, i новы неспакой з'явiўся ў яго вачах. Ён нешта пачаў гаварыць i паказваць рукамi.

- Гэта ж ён думае, што я яму даў атруты! - моцна сказаў фельчар. Цьфу! Каб ты навек запаветраў!.. Што ты лапочаш? Павальней кажы, можа я разбяру што, цераз дзесятае ў пятае.

Фельчар нарэшце абмацаў у сваёй кiшэнi вучнёўскi сшытак. Немец убачыў паперу i пацягнуўся да яе абедзвюма рукамi.

Практычны ў жыццi фельчар адразу здагадаўся i адарваў ад сшытка лiст. Як сасмаглы ваду, так хапiў немец паперу i аловак. Не ведаю, цi прыйшла немцу ў галаву думка, што калi ён так жвава ўзяўся за паперу, а не ляжыць з паблеклым позiркам на лаве, то ён перамог ужо сваю хваробу. Але такая думка павiнна была б быць у яго. Пры лаве стаяў стол, немец прыпёрся да яго бокам i пачаў выводзiць на паперы алоўкам слова за словам. Фельчар бачыў, што яму так нядобра пiсаць, сеў сам на лаву i падпёр немца сваёю спiною. Немец спiсаў абодва бакi паперы i ўжо распiсаўся, як раптам як бы што ўспомнiў, пакiнуў пiсаць, i на твар яго лягла пячаць просьбы. Ён штосьцi пачаў гаварыць фельчару, якi ў гэты час якраз даў яму зноў парашок. Фельчар пачаў прыслухоўвацца i нарэшце штосьцi двума цi трыма словамi, к здзiўленню ўсiх, па-нямецку запытаў у немца, Праўда, яго гаворка па-нямецку была нясмелая, ён лавiў словы, як глухi прыглядаецца на вусны таго, з кiм гаворыць. Але ён зразумеў немца: той прасiў назваць яму адрас таго кутка, дзе ён цяпер хварэе.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]