Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
15 из 228
Фельчар прадыктаваў яму адрас на мястэчка Сумлiчы так, каб сюды льга было трапiць адкуль сабе хочаш, хоць з усяго свету. Пасля гэтага фельчар напiсаў акт аб хваробе немца. Праверылi па паперы ў салдата i запыталi ў самога немца, i ўсiм стала вядома, што немец завецца Густаў Шрэдэр. Салдат тады сказаў распiсацца ў акце за сведак Вольцы i яе маладому госцю. Волечка напiсала: "Вольга Нявада", а той напiсаў: "Кастусь Лукашэвiч, выгнанец з-пад Вiлейкi". Вельмi можа быць, што апошнiя словы яго подпiсу iшлi з яго абязвечанай цяжкай зменай у яго жыццi псiхалогii. Ён страцiў з-пад сваiх ног той грунт, на якiм стаяў на сваёй Вiлейшчыне. Нездарма ён на свiтаннi таго дня так ныў душой перад тварам бадзяння па свеце. Салдат схаваў акт сабе ў кiшэню, падзякаваў фельчара i сказаў:
- Сёння ў дарогу позна, ды i немец яшчэ слабы. А цераз ноч ён у мяне пойдзе як падмецены, так што мы да Слуцка даклыбаем як з перуна. Эй ты, хворы немчык, кладзiся i спi гэтыя паўсутак, каб заўтра ты ў мяне быў, як шустры бычок.
Немец недаверлiва паглядзеў на салдата, i з яго ўмомант зляцела тая ажыўленасць, першыя адзнакi якой ужо былi з'явiлiся ў яго. Ён глыбей пасунуўся ў лаву, дастаў з нетраў свае змятай i вываленай у зямлi адзежы некалькi закручаных у хустачку канвертаў з раней напiсаным на iх адрасам у Германiю i ў адзiн з гэтых канвертаў паклаў толькi што напiсанае пiсьмо, заклеiў i словамi i знакамi растлумачыў фельчару, што гэта пiсьмо, а не што iншае. Мусiць, фельчару тут ён найбольш мог даверыцца.
|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|