Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
146 из 228
"У каго ж яна ўдалася такая сталая?" Але ж ён не бачыў i не ведаў, якая была Волечка, калi жыла калiсьцi адна i арала зямлю.
- Ведаеш што, - сказала Лiза да Нявады, - не трэба спаць, нехта iдзе агародамi, я глядзела, як ён то прыгнецца, то выпрастаецца. У вулiцу ён не пайшоў. Мацi стаiць ля канцавой хаты.
- Дык няхай сабе iдзе хто там дзе ходзiць!
- Дык мы ж бацькi чакаем! А можа ён гэта.
Гэта быў ён. I ўся сям'я яго апанавала. Здавалася, што ён сам не чакаў такога шчасця. Вось што ён сказаў: - Немцы злавiлi на дарозе нейкага чалавека. Ён iм здаўся падазроным. Яго пыталi пра тутэйшых камунiстаў. Бургомiстр i пра мяне запытаў. А той, каб трапiць пальцам у неба, сказаў, што ён чуў пра мяне, як пра самага завадатара. Я гэта ведаю вось як: мы злавiлi аднаго палiцая, а ён ад страху ўсё i расказаў нам. То калi мы раней так сабе хавалiся, дык цяпер, рад-няволя, а трэба здабываць зброю. Мне жыцця ўжо не будзе, а праз мяне i вам. Камунiста нiводнага яны цяпер у Сумлiчах не знойдуць, бо iх няма ў мястэчку.
Ён быў такi ўзбуджаны, што аж заiкаўся:
- Тут на мястэчку будуць чуцца людзi, дык вы не бойцеся. Гэта нашы сумлiчане варочвацьмуцца дадому. Вам лепш сядзець у старой хаце, нават ад вулiцы i дошчак з вокан не знiмайце. Сюды менш дабiвацца будуць. Прыбяжыш, Лiза, зранку да мяне на Драчы Лужок, скажаш, як ноч прайшла.
Ён перацалаваў усiх i пайшоў у канец вулiцы. Утраiх яны вярнулiся ў старую хату i на голых дошках прычакалi ранiцы. Трэба было жыць далей, а яно не жылося. З iх траiх адна Лiза не заўважала, што гэтая старая хата стала над жыццём, як помнiк над магiлаю.
|< Пред. 144 145 146 147 148 След. >|