Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 144 из 228

На адыходзе яны ў нас на двары застрэлiлi таго, што навёў iх на мястэчка i паказаў, што ў нас кулямёт, i згiнулi некуды,пакiнуўшы выклееную на нашай браме паперку, пiсаную рукою, што калi наш Костусь сам не явiцца да немцаў, то ўсё мястэчка будзе спалена, а местачкоўцы, кожны дзесяты, будуць расстраляны. Прайшло два днi. Як на тое iшлося, што Костусь увечары прыйшоў дадому. Аж якраз за нашым домам падглядалi i ўбачылi Костуся дома. Ноч прайшла спакойна. А ў познюю ранiцу назаўтра наехала поўнае мястэчка немцаў, але i не толькi немцаў. Былi ўжо i тутэйшыя, каторыя да немцаў у палiцыю паспелi падацца. Сагналi ўсiх, каго запарвалi, бургомiстр загад прачытаў, што каб выказалi ўсiх сумлiцкiх камунiстаў, а некаторых, каторых ведалi, тут жа прозвiшчы i прачыталi з спiсаў. А пасля Костуся ўспомнiлi: ён нават кулямёт меў i арганiзоўваў атрад. Дзе ён? Хто ведае? Мы ўсе стаялi ў натоўпе - я, Костусь i Лiза. Нас як захапiлi дома, так i прыгналi разам з усiмi. "А унь ён!" - паказаў на Костуся пальцам цераз галовы ўсiх адзiн тутэйшы баязлiвы дурань. А кругом натоўпу немцы стаяць з аўтаматамi, густа, як плот. Костусь як стаяў, так i пайшоў праз натоўп скрыцца. Усе расступiлiся, каб яму вальней было. Але за iм ужо беглi два палiцэйскiя i чатыры немцы. Ён бег, па iм стралялi, ён кiнуўся ў разору памiж буракамi, Лiза гэта бачыла. Па ўсiх агародах пачалi страляць. Тым часам усе людзi пачалi разбягацца. Мы з Лiзай яшчэ забеглi дадому, замкнулi сенцы i забiлi цвiкамi браму. Каля таго мерцвяка пралезлi ў дзiрку i з таго часу туляемся па полi i лесе. Некаторыя пачалi варочацца назад у мястэчка. А дзе Костусь мы не ведаем.

|< Пред. 142 143 144 145 146 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]