Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 148 из 228

Калi яна паспрабавала расказаць мацеры, што бачыла дома чужых людзей, мацi ёй сказала:

- На нас вялiкая напасць: нашага тату лiчаць не тым, хто ён ёсць: ён жабы нiколi сумысля не забiў, а думаюць, што ён набраў сабе войска i камандуе iм. Наш дом займае пад пастой палiцыя. Цяпер тата дадому не паткнецца. Iдзi зноў да яго i раскажы гэта яму.

- Я сам пайду! - быццам раззлаваны чым, абазваўся Нявада.

Твар яго быў белы, i плечы калацiлiся. Здавалася, што яго ўразiла громам i ён праз цуд астаўся жывы. Нейкi ўскудлачаны, з дробнаю падстрыжанаю бародкаю, у нязменным сваiм вылiнялым i пазацыроўваным плашчы i высокiх ботах, ён, як вецер, рушыў з хаты. Лiза ледзь паспела гукнуць яму наўздагон:

- У Драчым Лужку! Спяшайся. Бо надвечар iх ужо там не будзе!

На вулiцы было многа людзей: сумлiчане варочалiся дахаты. Гэта спадабалася Няваду i дало яму больш спакою. Хоць i кульгаючы, але вельмi шпарка, даляцеў ён да Драчага Лужка. Кастуся ён знайшоў у заклапочаным небыце. Не зважаючы на гарачае надвор'е, ён стаяў у суконнай жакетцы i курыў, высокi, танклявы паводле росту, з рыжаватым шчацiннем з тыдзень няголенай барады.

- Ну што? - спаткаў ён нават як бы няветлiва Няваду.

Нявада расчырванеўся тварам i, як пачаў гаварыць, закашляўся, i на адным воку ў яго блiснула сляза - ад хвалявання цi ад ветру.

- Костусь, я прыйшоў, каб параiцца з табою. Цяпер стаiць справа так, што трэба дбаць як мага аб тым, што каб жыццё захаваць дзеля таго, што прыйдзе пасля, дзеля будучынi, не мае, не, я ўжо стары, а дзеля твае дачкi Лiзаветы. Яна ж стаiць напроцi свайго веку. Люты звер, што сеў цяпер жалезным азадкам на галаву нашу, не вытрымае век-вечны.

|< Пред. 146 147 148 149 150 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]