Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
150 из 228
Здаецца б, зараз пацалаваў бы сваю малую Лiзавету ў ногi i за гэтую пакуту маю нямецкiмi галовамi выбрукаваў бы дарогу, па якойяна iшла б у свой шчаслiвы дом... Давёў ты мяне да слёз, стары. Я цябе не паслухаю. Я не паверу табе, што будзе цiхае чаканне...
- Што цiхае чаканне! А так да чаго ты дойдзеш?! У тваiм доме ўжо асталёўваюцца палiцаi.
- Дык няхай не будзе нi дома, але ж не будзе i палiцаяў! Многа iх?
- Я iх не бачыў.
- Я дрэвы садзiў, i яны раслi разам са мною! Каля твае старое хаты я быў клён пасадзiў. Дык як жа я пакiну iх, каб яны былi, а мяне не будзе! Мне ж жыць не даюць. Дык у мяне кiпiць усё ў душы. Мне хочацца рваць яго на кавалкi за тое, што ён прыйшоў да мяне i хапiў мяне за горла!
Нявада выслухаў i прыгнуўся, быццам бы пераскочыць праз што хацеў.
- Дык хоць дзе ты будзеш, дзе шукаць цябе? I што рабiць Волечцы i Лiзавеце?
- Няхай пабудуць у старой хаце.
Нявада занадта добра ведаў Лукашэвiчаву натуру, каб не бачыць цяпер, што можа хiба толькi калi пасля льга будзе ўцягнуць яго ў цiхае чаканне таго добрага, што прыйдзе.
- Я сам вам абзавуся, - сказаў сумна Кастусь Лукашэвiч, i Нявада пайшоў з прыгнечанай душой. Але ў Сумлiчы ўвайсцi яму не можна было. Усюды стаялi палiцэйскiя вартавыя, мястэчка было абкружана, i па хатах хадзiлi i шукалi зброю. Няваду запынiлi на дарозе i грозна запыталi, цi не ведае ён, дзе тыя, што не варочаюцца ў мястэчка i збiраюць зброю. "Не ведаю, каб я так жыў", так схлусiў ён i таму, што хлусiў, закалацiўся, заныў, спалохаўся.
- А дзе ты быў? - запытаў палiцай.
- Я хадзiў глядзець ягад, можа, ёсць.
- Ягадак захацеў.
- Не, якiя там мне ягады.
|< Пред. 148 149 150 151 152 След. >|