Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 149 из 228

Дык хто ж тады будзе жыць, калi жыццё змарнуецца? Чалавеку жыццё раз даецца.

- Дык жа жыць не даюць! Але да чаго гэта ты ўсё гаворыш?!

- Я не гавару, я раюся. Як лепш зрабiць? Можа, каб ты прыцiх дзе, каб пра цябе i куры не пяялi, i так доўгi, доўгi час, аж пакуль забудуцца ўсе, што ты ёсць, цi быў на свеце, а тады ўсё мiнецца на свеце, i зноў жыць! Жыцця не ўхаваеш - сам толькi на сябе ў апошнюю хвiлю наракацьмеш. Ты цiхом можаш ад усiх жыць, i ўсе пра цябе забудуць. А ты будзеш чакаць прыходу спакою i радасцi для твае Лiзы. Цi памятаеш ты, як было Волечцы, калi ты застаў яе адну ў хаце? Бо калi натурыцца, то ты адзiн цi вас хоць тысяча збярэцца, цяжка парадзiць што. Бо гэта жалезны звер! Я на дарозе бачыў, як толькi дзiцячыя косцi трашчалi пад жалезным колам. Божа мой, Божа мой, нявiннае дзiцячае вока глядзiць на жалезнае кола i ведае, што над колам чалавечая галава. А галава кiруе кола на дзiця, i трэск дзiцячага чэрапа так страсяне чалавечую душу, што яна павек-вечны спакою мець не будзе, пакуль смерць не выветрыць яе з цела i яна стане нiчым. У маiх вушах стаiць трэск дзiцячых касцей, хоць нада мною цiхае неба ў зорах i захад датлявае спакоем, i цiхая ноч стаiць як шчасце маё, што я сам з сабою...

- Не рвi ты мае душы! - панура i злосна абазваўся Костусь Лукашэвiч. Каб ты не зачапiў мне сэрца, можа б я i паслухаў цябе. Бо я нават лаяцца не мог, а нi тое каб... Цi гэта мая натура такая, што конча мне трэба бадзяцца тут...

|< Пред. 147 148 149 150 151 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]