Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 152 из 228

Так ён прамучыўся да захаду сонца. А тады, як п'яны, паклыбаў у свой дом. У гэтыя хвiлiны ён быў як атупелы. Бяды навалiлася на яго гэтулькi, што ён не бачыў ужо нi канца, нi пачатку ў ёй. У двары свайго дома ён застаў палiцэйскiх. Яны сядзелi на лаўцы пад клёнам i моцна гаварылi. Яшчэ калi ён толькi ўвайшоў у двор, ён пачуў, цi гэта яму толькi здалося, што палiцыянты гавораць памiж сабою пра Палiводскага. Нейкая трывога кальнула яго; уражаны, ён пачаў прыслухоўвацца, сцiшыўшы хаду да ганка.

- Ты чаго? Хто ты? - сказаў адзiн палiцэйскi.

- Як хто? Я гаспадар гэтага дома.

- То чаго ты ходзiш тут, калi ты гаспадар. Тут цяпер гаспадар герман!

I палiцыянт зарагатаў.

- Я iду ўзяць з хаты сваю старую вопратку, - прыдумаў ён што сказаць i ўвайшоў у дом. Дзеля прыклёпу ён там i сапраўды сцягнуў з печы нейкую адзежыну i выйшаў з ёю на ганак. Палiцыянты сапраўды-такi гаварылi пра Палiводскага.

- Дурань ты! - крычаў адзiн другому, - гэта не той Палiводскi. Таго немцы не паставiлi б за такога вялiкага начальнiка, бо ён не немец. Той жа з нашай стараны. Маёнтак таго быў якраз каля нашага сяла, дык я таго ведаю, я яго бачыў маладога яшчэ, калi ён толькi адзеўся ў афiцэрскую форму.

- Дык гэта той самы i ёсць! Бо i я яго ведаў, як ён толькi адзеўся ў афiцэрскую форму. Каля вас быў у яго адзiн маёнтак, а ў нашай старане два. Яго бацька жыў якраз каля нас у маёнтку, а не каля вас. Цяпер я дома быў, яшчэ ў палiцаi не падаваўся, на тым тыднi, дык ён прыехаў тыя свае два маёнткi паглядзець. Дзве машыны.

|< Пред. 150 151 152 153 154 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]