Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
154 из 228
I ўсiх павезлi на грузавiках кудысьцi брукаваным выездам да шашы. Волька выбегла следам за мястэчка i, пакуль не знiклi машыны, бачыла, як вецер iрве хусцiнку на Лiзiнай галаве. Машыны знiклi за ўзгоркам, Волька вярнулася ў старую хату i ўпала тварам на стол.
- Я буду думаць, што рабiць, - нясмелым голасам сказаў Нявада.
- Што ж ты прыдумаеш?! Машына з Лiзаю ўжо за сотнi вёрст.
- Я прыдумаю, - упарта яшчэ сказаў Нявада, адчуваючы сябе, як смертнiк у камеры перад канцом сваiм, i чуючы дрыжанне сэрца i ўзбуджанне ад адной толькi думкi, якая фармавалася ў яго галаве. "Божа, памажы мне, каб усё так i было добра, тады я зберагу яе, малую, дзеля таго, што пасля настане, дзеля таго, што добрае будзе, памажы мне выратаваць яе", - так ныла яго душа, губы ж былi жорстка сцiснутыя, i твар нахмураны. Усю ноч ён не спаў i чуў, як уздыхала Волька. Для яго яна зноў стала малой Волечкай, i зноў вобраз яе злiўся з вобразам Лiзы, якая цяпер - хто ведае, дзе ўжо яна i што ўжо яны зрабiлi з ею? Ён пайшоў шукаць Кастуся i нiдзе яго не знайшоў. Тыя некалькi дзён, што прайшлi пакуль немаведама дзе дзелася Волька, варты былi яму многiх месяцаў. Вочы яго сталi глыбокiмi i цёмнымi, i голас пацiшэў. Дзе дзелася Волька? Людзi, што зноў адзiн за адным варочалiся ў Сумлiчы, расказвалi, што грузавiкi з дзяўчатамi i хлопцамi пайшлi да шашы, проста выехалi на скрыжаванне i адтуль рушылi па дарозе той, што вядзе на Бабруйшчыну i далей. У дарозе яны i знiклi, i як быццам бы назад не варочалiся.
|< Пред. 152 153 154 155 156 След. >|