Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 155 из 228

Прынамсi, нi ў той дзень, нi назаўтра нiякiх машын праз скрыжаванне не праходзiла. Так казалi ў Сумлiчах. А хто гэта дапiльнаваў аж праз двое сутак, што на скрыжаваннi не было машын, пра гэта нiхто не ведаў. Тым часам уночы многiя заўважылi, што праз Нясвiжскую вулiцу прайшло многа нейкiх людзей i за iмi ехала некалькi фурманак. Цi мела гэта якое дачыненне да таго, што немцы павезлi некуды сумлiцкiх дзяўчат i хлопцаў, не ведалi, але некаторыя яшчэ больш унылi душою, а некаторыя ўзрадавалiся. Прайшло не больш як двое сутак, i Нявада дайшоў выразнасцi: нарэшце-такi! Волька вярнулася! Нявада аж пошапкам гаварыць стаў, так ён чакаў, што скажа Волька. А што яна новае сказала? Ён жа загадзя ўсё гэта ведаў! Ён жа казаў яму: жалезнага звера голым пальцам не задушыш. А трэба перахавацца i перачакаць, пакуль звера даб'юць. На гэта ёсць войска. Армiя ж недзе павiнна даць яму ў косцi. А то дзе гэта хто бачыў! Волька сказала, што Костусь з усiмi, з кiм ён быў разам, выходзiлi на шашу, запынiлi дзве нямецкiя машыны, збiлi з iх немцаў i на гэтых машынах вялiкiм гуртам дагналi тыя чатыры машыны з сумлiцкiмi хлопцамi i дзяўчатамi. Дзве заднiя машыны яны збiлi з дарогi, перабiлi канвойных, i ўсе, хто быў пад канвоем, пайшлi з iмi, пабраўшы зброю ад мёртвых немцаў. Але дзве пярэднiя машыны вырвалiся далей у дарогу i знiклi туды, куды ехалi. "Лiза асталася там, Божа найвышшы!"

- А самога Костуся ты бачыла?

- Я была з iм разам.

- А сам ён прыйдзе дадому?

- Не, я да яго пайду.

- Ну то не чакайце мяне хутка. Я пайду ў дарогу.

|< Пред. 153 154 155 156 157 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]