Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 160 из 228



Невядомы ўздрыгануўся, але адразу ж iзноў унурыўся i спынiўся перад Ракуцькам.

- Куды ты iдзеш, i хто ты такi? - даволi-такi мякка сказаў Ракуцька.

Невядомы маўчаў, як бы мову яму зацяло. Ракуцька бачыў: некалькi разоў ён праглынуў слiну i язык яго не варочаецца, каб сказаць што-небудзь. Ён быў падобен на вельмi хворага чалавека. Сэрца ў Ракуцькi зашчымела. Ён дакрануўся да рукава незнаёмага абарванца i бадай што шэптам прагаварыў:

- Дык што ты? Захварэў iдучы?

Незнаёмец шпарка перавёў вочы з зямлi на Ракуцькаў твар. Здавалася, што ён як бы ўстрапянуўся. I гэта, напэўна, так i было. Не дзiва: калi ў пустэльнi загучыць чалавечы голас ад сэрца, то, здаецца, ён можа падняць на ногi мёртвага.

- Цi няма тут дзе поблiзу, каб мясцiны прымятае: паляжаць.

- Унь! - ткнуў Ракуцька пальцам у гушчар. Невядомы з такiм выглядам, як бы ён быў тут адзiн, адразу сунуўся туды i адразу лёг пры паваленым дрэве на ўмятую ў зямлю траву. Гэта было тое месца, дзе ўночы спаў Ракуцька. Малады абарванец заснуў адразу, як толькi заплюшчыў вочы. Ракуцька паглядзеў на яго, уздыхнуў i зноў выткнуўся на дарогу, каб наглядаць яе. Учарашняга жоўтага лiстка ўжо не было, а на яго месцы ляжалi два свежыя, i трэцi круцiўся ў паветры.

- I восень падкралася, Божа мой найвышшы, - уздыхнуў Ракуцька i пiльным вокам акiнуў дарогу ў два бакi. На дарозе было пуста, але ўзнiмаўся вецер, i ў дрэвах загуло i зашапталася. Ракуцька пачаў часцей вытыкацца на дарогу. Надвечар надвор'е схмурнела i вецер ацiх.

|< Пред. 158 159 160 161 162 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]