Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
172 из 228
Аднойчы ў гэты час дня да гэтага месца падышоў Нявада. Iшоў ён роўнаю i размеранаю хадою, i адзежа на iм, той самы выцерты плашч i ўсё iншае, абтрапалася, абшморгалася аб зямлю i траву. У вялiкай адзiноце ён стаяў пасярод дарогi над жоўтым лiсцем i некалькi разоў уздыхнуў: "Божа мой, Божа, восень". Пасля той жа ранейшай паходкай рушыў далей i скрыўся ў прыдарожных дрэвах. Яшчэ праз колькi дзён гэтай лясной дарогай прайшлi два нямецкiя танкi i густа абстралялi лес паабапал дарогi. А пасля гэтага назаўтра тут праехалi чатыры грузавiкi, паўнюткiя нямецкiмi аўтаматчыкамi. Следам за грузавiкамi iшла лёгкая машына. У ёй сядзеў нямецкi афiцэр, узросту сярэдняга i такой жа афiцэрскай годнасцi. Аўтаматчыкi таксама абстралялi лес паабапал дарогi. Пасля гэтага яны праскочылi праз лес назад i паiмчалiся шляхам на захад. Даехаўшы да Вялiкага скрыжавання, яны выкiравалiся на шашу i спынiлiся на абочыне. Афiцэр закамандаваў чакаць. Салдаты паселi на адкосах, гаварылi, смяялiся i курылi.
У той жа самы дзень ранiшнiм цягнiком з захаду ў Бараванiчы прыехала пара пажылых немцаў, ён i яна. Яна яго называла Густавам, а ён яе Гертрудай. Кожнаму з iх было год пад шэсцьдзесят.
|< Пред. 170 171 172 173 174 След. >|