Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 174 из 228

Ён выказаў думку, што яго агортвае неспакой душы i што яго мучыць трывожнае ўражанне, што ён ужо калiсьцi бачыў гэтае дрэва. Як страшны кашмар пануе ў iм над усiм выразнае ўяўленне гэтага велiчэзнага дрэва. Больш таго. Нават дома, у Германii, праз добрыя два дзесяткi год, часта яго душылi начамi цяжкiя сны, i ў кожным сне заўсёды, над усiм хаатычным i кашмарным, узвышалася гэтае дрэва i унь той нават сук з палявым каршачком на iм. Божа, як усё выразна, дакладна i ясна! Унь жа на суку сапраўды сядзiць каршачок! Стары Густаў аж уздрыгануўся. Гертруда хапiла яго за руку i сама скаланулася. Густаў маладзейшы стаяў прыбянтэжаны.

- Нiчога дзiўнага няма, - сказаў ён, каб падбадзёрыць i падвесялiць старога. - Бывае, што сны што-небудзь такое пакiнуць у галаве i пасля здаецца... Сны яшчэ не даследаваны навукай.

- Не, - адказаў Густаў старэйшы, - гэтае дрэва я сапраўды ўжо раз бачыў. На гэтым самым скрыжаваннi дарог я тады ўпаў хворы, калi ў тую вайну мяне расейскi салдат вёў у палон. Божа мой, зноў лёс прывёў мяне сюды!

Гертруда ўздрыганулася i прылiпла да пляча свайго Густава. Губы ў яе дрыжэлi i голас перарываўся:

- Я ведаю, чаму мы да канца дарогi не едзем цягнiком, а перасядалi ў машыны. На цягнiкi нападаюць невядомыя.

- Няма нiчога дзiўнага, - строга сказаў стары Густаў. - Цяпер вайна, а мы ў заваяванай краiне. Ты ж бачыш, што на машыне нас ахоўваюць грузавiкi з салдатамi.

|< Пред. 172 173 174 175 176 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]