Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 187 из 228

Туды, пад Вялiкае скрыжаванне, былi напады на гарнiзоны i транспарты, тут жа было чамусьцi спакойна, i вышэйшае начальства лiчыла гэта заслугай Густава Шрэдэра. I ён, нiколi нiчым не выхваляючыся, чакаў таго часу, калi стане на паўкрока блiжэй да свайго фюрэра. Ён да таго любiў дакладнасць i завяршэнне ўсялякай справы, што два разы сам прыязджаў у лагер на "Перабродскай Злыбядзе" i на свае вочы бачыў, як на зямлi ляжаць людзi каля агароджы i навокал бочкi на колах. Што ж да яго мацi, то яна нават i ўяўлення не мела, што гэта такое канцэнтрацыйны лагер. Яна толькi ведала тую праўдзiвую сапраўднасць, што там многа людзей, якiя робяць усялякую работу, калi iх на гэта выганяць...

Перабродскi канцэнтрацыйны лагер меў такi выгляд. Гэта было месца поблiзу тарфянога балота з куп'ём i наводдалек ад невялiкага лесу. А з двух бакоў было поле. Вялiкая прастора была абгароджана калючым дротам, навокал гэтай агароджы стаялi вартавыя салдаты. У адным месцы, ад поля, праз якое тут жа праходзiла дарога, на метраў дваццаць агароджы не было, i гэта было штосьцi накшталт уезду i ўваходу ў лагер. Тут не было анiякага будынка, i толькi на полi за агароджай стаяў барак з дошак, дзе жылi салдаты i адкуль проста з парога iшла пратаптаная сцежка ў дробнае мястэчка, схаванае тут жа ў лагчыне. У сярэдзiне агароджы трава была вытаптана, а больш як на палавiне плошчы засыпана пяском невядома дзеля чаго. Гэта было распараджэнне самога начальнiка акругi Густава Шрэдэра маладзейшага.

|< Пред. 185 186 187 188 189 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]