Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 189 из 228

А цi на благое гэта, цi на добрае, кожнаму нельга было нават i падумаць, а нi то што каб ведаць. Спачатку выгараджаная лагерная плошча была меншая, пасля яе пашырылi, i ад старое агароджы асталося некалькi слупоў без дроту. Прыткнуўшыся галавою да аднаго з гэтых слупоў, тут ужо трэцi тыдзень ляжала Лукашэвiчава Лiза, у сукенцы, якая была раней светлая, а цяпер стала чорная ад зямлi. Асеннiя мухi раiлiся над ёю, калi прыпякала сонца, а яна ўсё ляжала i ляжала бадай што ў бяздум'i. Бяздум'е было яе ратункам, i iшло яно ад вялiкай слабасцi яе цела, боль i ныццё ў якiм сталi ўжо яе звычайнасцю. Калi прыносiлi баланду i ўсе кiдалiся да яе з бляшанкамi ад кансерваў, яна нават не паднiмала галавы i не бачыла таго страшнага малюнка, калi чалавек, загнаны ў няволю, у загарадзь i ў натоўп сабе падобных няшчасных, ад якiх адабрана права, самае першапачатковае, патрэбнае нават i некаторым жывёлiнам - дзеля сваiх прыродных патрэб пабыць часам у адзiноце, - яна не наглядала, як чалавек тут ператвараўся ў жывёлiну, а натоўп у чараду. Каля вядра з баландой людзi збiвалi адзiн аднаго з ног, ратуючыся ад галоднай смерцi i хваробы. Тыя ж, што былi цвярдзейшыя воляй, угаворвалi гэтых i словам i крыкам наладзiць сталасць. I пры баландзе i пры бочцы з вадой заўсёды стаяў шум сотняў галасоў. Спакайнейшыя i вытрыманейшыя аставалiся дзе-небудзь убаку, але затое мала калi i баланду i ваду бралi ў рот. Сярод iх нараджалiся думкi i планы аб уцёках, аб змаганнi з нямецкай салдатнёй, аб арганiзацыi ўсiх дзеля паўстання i масавым уцёку.

|< Пред. 187 188 189 190 191 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]