Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
191 из 228
Гэта была жонка Сымона Ракуцькi. Вельмi можа быць, што яе галошанне павяло многiх на расказ аб самiм сабе. Адкуль толькi тут не было людзей! Але ў гэтыя днi для Лiзы не iснавала асоб i твараў: усiх i ўсё яна з свайго належанага пры слупе месца бачыла, як праз туман. Блiзкiя галасы i далёкiя гукi да яе даходзiлi аднолькава, як праз сцяну з адзежы i ваты. Бяздум'е ратавала яе ад смутку. Але, нарэшце, прыйшоў смутак, з'явiўся ўладны i бязлiтасны, як i заўсёды ў чалавека, ён быў страшнейшы i цяжэйшы за боль цела, парванага жалезам. Пачаўся ён ад рання яснага дня. Можа яна пачала перасiльваць хваробу, бо магла падняць галаву, калi ў загарадзi пачуўся злiтны ў адзiн гул гоман. Гэта чалавек пад тысячу людзей выстройвалiся перад выхадам з загарадзi. Iх забiралi на тую невядомую работу. Калi гэты вялiкi натоўп рушыў з месца i пачаў скрывацца ў полi, нават праз яго маўчанне чуўся жах няволi. У гэты момант да Лiзы падышла Ракуцькава жонка.
- Ну як, - сказала яна, - ты ўсё ляжала, а сёння сядзiш. Можа твая крываўка пакiдае цябе?
- Мама! - моцна сказала Лiза, ведаючы, што гэта не мацi. I з гэтага моманту пачаў душыць яе смутак. Ракуцьчыха скаланулася i шпарка адышлася да свайго ранейшага месца. Быццам бы хто рваў з яе душу. Магiчнае слова "мама" ў абедзвюх iх скаланула душу, у малое i ў старое. Ракуцьчыха ўпала тварам на пясок i зарыдала. Лiза асталася сядзець нерухома на ўвесь дзень i на ўсю ноч, так смутак скаваў яе ўсю i яе вочы; бадай што суткi яны не сышлi з аднаго пункта дзесьцi ў прасторы.
|< Пред. 189 190 191 192 193 След. >|