Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 2 из 228

Сам Нявада большяк паўгода не шле пiсем з вайны. Волеччын голас, калi яна паганяла каня, чуўся па полi круглы дзень. Сама яна даволi рослая, i ранняя праца выраўняла яе, твар абветрыўся, рукi папрутчэлi i паходка стала цвёрдай. Асмугласць ляжала на яе шчоках, i босыя ногi не баялiся ржэўя. Подых восенi цiхай задумёнасцю клаўся на поле, i ўдалечынi сiняя iстужка лясоў здавалася разасланай цераз усю зямлю. Каржакаватая хвоя, якая расла на фоне лесу i далёка ад яго, здавалася рухавай: яна як бы iшла ў наш бок.

Дзень бадай-што ўжо канчаўся. Наша мястэчка стаяла ў лагчыне i ўжо ледзь вiдно было ў засцiлах першых прыцемкаў. Сярод поля бялелася роўная iстужка дарогi - гэта быў вялiкi стары шлях памiж усходам i захадам. Нам дзiўна было бачыць, што ён цяпер пусты. Яшчэ некалькi дзён назад тут дзень i ноч грукацелi выгнанскiя фурманкi. Тут праехалi польскiя сяляне, нашы гародненцы, беластачане, вiленцы i вiлейчане. Паабапал гэтай дарогi навыростала многа магiл i крыжоў. Усе днi далёкая артылерыйская кананада на той бок Баранавiч глуха аддавалася ў нашых прасторах i абуджвала ў нашых душах трывогу i няясныя чаканнi самага горшага.

Ужо Волечка Нявадавых кончыла работу i збiралася дадому. Сонца вiсела над яснай далечынёй за нашым мястэчкам. Усе бачылi, як Волечка стаяла тварам на захад i, прыклаўшы руку да лба, углядалася ўдалечыню. Што яна там бачыць? Усе заўважылi нейкi невялiкi рух пад тою адзiнокаю хвояй. Тры чалавечыя постацi, воз з канём.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]