Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
3 из 228
Добра вiдно было, што двое паволi iдуць полем да трэцяга, якi стаяў нашашы ля воза i трымаў каня. Ад шашы да хвоi зусiм недалёка. Неўзабаве мы бачылi, як двое селi на воз i нешта вельмi высока сядзелi на iм. Нешта было пад iмi на возе. Трэцi iшоў ззаду, а воз наблiжаўся да нас.
- Чаго глядзець, - сказала Волечка i рухава сабралася рушыць дадому. Я вельмi добра аж дагэтуль памятаю тыя яе словы: хiба яна магла тады падумаць, што гэта едзе на старой растрэсенай фурманцы яе лёс?..
Фурманка спынiлася на дарозе ў мястэчка, непадалёку ад Волечкi, якая ўжо выводзiла на тую ж дарогу свайго каня. Усё гэта было даволi дзiўнае. На старым, пазвязваным дротам i вяроўкамi возе стаяла зачыненая труна, на ёй, у задку воза, спiною к каню, сядзеў нейкi чалавек. Гэта была iстота, на якую мы глядзелi з непаразуменнем: вочы чырвоныя i прыпухлыя, позiрк вялы, твар спушчан унiз да грудзей, чалавек увесь сцiснуты, скамечаны. Чым больш мы прыглядалiся, тым больш здагадвалiся: гэта палонны немец. Ззаду за возам прыйшоў i канвойны расейскi салдат. Цяпер ён стаяў з вiнтоўкай пры канi i сказаў да Волечкi:
- Што гэта за мястэчка унь вiдно ў лагчыне?
- Сумлiчы, - адказала Волечка.
- А цi знойдзецца там, каб у каго пакласцi нанач гэтага немца?
- Дык дзiва што знойдзецца, - адказалi мы ўсе хорам, зацiкаўленыя тым, што ў нашым мястэчку будзе начаваць палонны немец.
- Ён хворы, - растлумачыў нам салдат. - Трэба даць яму паляжаць, а то ён не дойдзе да месца. I так дарогаю колькi разоў лажыўся каля дарогi. Унь пад той хваiнай у полi нешта гадзiн дзве ляжаў.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|