Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 4 из 228

Гэта добра, што гэты хлопец з возам якраз натрапiўся на дарозе. А то мне было хоць скачы каля яго. Не ўстае, дый годзе. А яшчэ далёка асталося мне яго канваiраваць.

- Але, добры iнтэрас! - з пратэстам у голасе i тоне абазваўся трэцi з гэтых людзей. Гэта быў хлапчук год шаснаццацi. З усяго вiдно было, што ён гаспадар каня i воза. Ён сядзеў на другiм канцы труны, у перадку воза, тварам к каню i спiною да немца, i трымаў у руках лейцы. - Табе трэба яго канваiраваць цi каб ён вылежваўся, а мне - вазiся з iм i вазi ў труне непахаванага бацьку. Табе добра, у цябе немец, чорт яго бяры, яны з гармат смалiлi па нашай вёсцы i нас у свет выгналi, а ў мяне хворы бацька ўчора памёр на дарозе, хворы i з дому выехаў, i мацi памерла на тым тыднi, пры дарозе пахована, i сястра памерла.

- Ну дык таго што было не вернеш. Давай падвязём яго ў мястэчка.

- Не павязу я яго! Пакуль не пахаваю бацькi - нiкога слухаць не буду! Я яго хацеў хаваць пад той хваiнай, а ты казаў, што паможаш мне дзе-небудзь тут пахаваць. Забыўся? Ну дык памагай.

- Дзе ў вас тут могiльнiк? - сказаў салдат у наш бок. Мы оступам стаялi каля гэтага растрыбушанага воза з труною. Ужо сонца вiсела на самым пункце свайго захаду: к вечару неба расчысцiлася, i восень нарадзiла ясноту хоць перад скананнем дня.

- Могiлкi унь, бярозы вiдны перад мястэчкам.

- Паедзем хаваць, - сказаў салдат.

Хлапчук закруцiў над канём канцамi лейцаў, пачаў нокаць i цмокаць.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]