Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
5 из 228
Конь раней угнуў галаву, рэбры пад яго скурай захадзiлi ходарам, ён зрушыў з месца воз, салдат пайшоў ззаду, за салдатам Волечка павяла свайго каня, якi цягнуў плуг на саначках, а следам мы - з коньмi, плугамi, баронамi. Хлапчук сядзеў у перадку на канцы труны, а немец на другiм канцы труны, угнуты, скурчаны, безуважны да ўсяго. Так праз хвiлiн дзесяць гэтая дзiўная працэсiя спынiлася каля местачковых могiлак, за якiмi пачыналiся ўжо местачковыя хаты. Хлапчук саскочыў з воза i скамандаваў:
- Прынясiце рыдлёвак.
Выгляд у яго быў такi, як быццам бы ён быў вялiкi спецыялiст хаваць такiм парадкам нябожчыкаў.
Добра было слухаць чужую каманду, але як яе адразу паслухаць? Мы ж былi гаспадары! Нашы ж бацькi былi на вайне! Быццам на тое iшлося, каб Волечка першая памагла невядомаму ў мястэчку госцю хаваць бацьку: салдат вырваў з яе рук повад i перадаў мне яе каня: - Пастаў нанач яе каня, а яна прынясе рыдлёўкi. - Тут жа ўсе разышлiся, але, як змеркла, ужо ўсе зноў былi тут. Перашкаджаючы адзiн аднаму, мы капалi вялiкiм гуртам магiлу невядомаму нам чалавеку. Пасля мы патурбавалi немца. Салдат памог яму злезцi на зямлю, i ён лёг на траве. Цяжка было нам апусцiць труну ў яму, але нас быў вялiкi гурт. Калi ўжо была насыпана магiла, мы зноў уссадзiлi немца на воз, i ён на возе лёг, крэкчучы i стогнучы. Волечка пазбiрала рыдлёўкi. Працэсiя, але ўжо без труны, зноў рушыла. Мы iшлi за возам. Хлапчук сказаў да Волечкi:
- На, падвядзi каня, а я хоць душу пражыўлю крыху: не было часу за цалюткi дзень нават закурыць.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|