Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
202 из 228
Той адразу прыцэлiўся ў яго з аўтаматычнай вiнтоўкi, кашлянуў мокра i хрыпла i сказаў захалоджаным голасам:
- Хто ты?!
Акаловiч уныў i варухнуў губамi.
- Ну, кажы, хто ты? Дэзертыр з Чырвонай Армii?! Ну! А мо шпiён нямецкi, ходзiш тут, вiжуеш!
- Нашто ж тут немцам шпiёны, калi яны тут... - стараючыся гаварыць развязна i з нуднай усмешкай, адказаў Акаловiч.
- Калi яны тут? Не яны тут, а мы тут! - крыкнуў чалавек, i Акаловiч бачыў, што праз паўсекунды чалавек стрэлiць. Акаловiч са страшнай сiлай адчуў непераможную прагу дацягнуцца туды, пад Клецак, i гэта ўжо рабiлася яго адзiнай мэтай у жыццi. Iнстынктыўна, не думаючы, ён, само сабой, узяў у момант панiбрацкi тон:
- Што ты робiш! Спусцi стрэльбу! Дурань!
- А ты чаму не кажаш, хто ты! Кажы! Кажы, бо зараз стрэлю!
- Я iду з аперацыi.
Чалавек спусцiў унiз вiнтоўку.
- Ну дык прысядзем, закурым. "Божа! Чалавечае слова! Упершыню за ўвесь гэты страшны час!"
- Сядзець мне няма калi.
- Далёка табе iсцi трэба?
- Пад Клецак.
- А дзе гэта?
- Ад Нясвiжа пятнаццаць кiламетраў.
- Нясвiж чуў, а як жа. То пакажы дакумент.
Акаловiч адгарнуў ад жывата транты свае адзежыны i пачаў абмацваць у кашулi вышэй жывата лiштву, па якой зашпiльвалася кашуля. У адным месцы лiштва не была прышыта, а толькi зарублена. Удала дзе-нiдзе прафастрыгованая, яна шчыльна прылягала да кашулi. Акаловiч засунуў пад яе палец i пачаў там iм шнарыць. Чалавек чакаў. Акаловiч дастаў адтуль скручаную ў валiк паперку. Раскруцiў, паглядзеў i падаў чалавеку. Той пачаў пра сябе чытаць.
|< Пред. 200 201 202 203 204 След. >|