Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 200 из 228

Як у спёку смага, яго мучыла прага хутчэй аддалiцца ад гэтага месца, да якога ён iшоў цэлы месяц i якое стала яму цяпер страшным i агiдным. Ён пабег куды вочы глядзелi i заўважыў, што пад нагамi ў яго мокрая трава. Задыхваючыся, ён бег у цемень ранняй ночы, чуючы, як бяда завязвае яму свет i смутак, большы яшчэ, як калi раней, цiсне яго ў зямлю. Ён не меў пачуцця таго, цi многа ён прабег. Сэрца распiрала яму грудзi. Ён пайшоў павальней, i кожная нага здалася яму стопудовай. Колькi жыў ён на свеце, ён яшчэ не быў у такiм жаху. Гэта была яго апошняя думка. Ззаду пачалi зноў страляць. Штосьцi падобнае на кулямётную чаргу пачало абзывацца за iм раз-поразу. Ён упаў на зямлю, перачакаў, устаў i зноў пайшоў. На пятым кроку зноў трэснула i стукнула ззаду. Яго тузанула ў спiне. Ён упаў у той жа момант адразу. Ён быў мёртвы ўжо ў момант, калi дакрануўся грудзьмi i тварам зямлi.

Акаловiч выйшаў на ўзлессе з палявой цалiны, калi яшчэ як мае быць не развiднела на наступны дзень. За ноч ён прайшоў нямала дарогi. Нервовае ўзбуджэнне зрабiла яму лёгкiмi ногi. Але нiколi яшчэ ён не меў такога страшнага выгляду. Вочы, як промнi, здаецца яны палалi i кожную секунду пераменьвалi сваё месца па твары. Здаралася, што гэты чалавек зараз перагарыць i ператлее ад таго, што з'ядае яго з сярэдзiны. З адной нагi ў яго згубiўся чаравiк, у другiм валачылася падэшва. Вышэй кален ён быў мокры, без шапкi i з распаласаванай напалам калашыной нагавiц да самай паяснiцы. Iшоў ён няроўна. То ледзьве цягнуў ногi, то ўваходзiў у подбег. Дзiка азiрнуўшыся на ўзлессi, ён стаў, пачаў глядзець угару i прыслухоўвацца. Але гэта было так сабе.

|< Пред. 198 199 200 201 202 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]