Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 224 из 228

Пашкадуй мяне". У страшным утрапеннi ён прайшоў яшчэ крокаў дзвесце i ўбачыў: збоку пры самай дарозе насыпана зямля, на насыпе ўбiты ў зямлю кол i на iм дошка з надпiсам: "Тут закапана сто семдзесят шэсць немцаў, якiя навалаклiся сюды таптаць нашу зямлю i на гэтым самым месцы падохлi ад партызанскiх куль. Гiтлераўцам сабачая смерць. Чытайце, немцы, i вучыцеся". Шрэдэр прачытаў i зноў рушыў далей. Перад iм была брукаваная паваротка i надпiс на слупе: "На Сумлiчы. Шэсць кiламетраў". Нiчога гэты надпiс не сказаў яму. Але ногi яго захiсталiся, i ён сеў, а пасля лёг на зямлю. Усё цела яго ныла, галава кружылася, i кашаль пачаў iрваць яму грудзi. На Вялiкiм скрыжаваннi ён ляжаў, i раптам страшная думка цюкнула яму: "А цi не ступiў я ўжо на дарогу за сваёй Гертрудай?" Ён падняў галаву. Надпiс на слупе ўжо ледзьве вырысоўваўся ў змроку ранняга вечара. Ён устаў без жадання i волi. Прыпёрся плячыма да вялiкага дрэва i звяў. I толькi кашаль час ад часу вырываў яго з забыцця. Божа, якая доўгая была ноч! Тая чвэрць веку, якую ён пражыў з таго, калi ўпершыню ўбачыў гэтае дрэва, была карацейшая за гэту ноч. Ён сядзеў з усходняй стараны дрэва i, калi ўзышло сонца i паклала на яго страшны твар праменне, ён паварушыўся i падняўся. Надпiс на дошцы зноў стаяў перад яго вачыма: "На Сумлiчы". Тут ён раптам уздрыгануўся. Божа, якi дзiўны лёс! Гэтае слова ён пiсаў калiсьцi свайму малому Густаву, калi думаў, што памрэ сярод чужых людзей. Там была дзяўчынка з яснымi вачыма, тая, што паiла яго малаком. Ён не вытрымаў.

|< Пред. 222 223 224 225 226 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]