Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
222 из 228
Павешан ён быў крукам пад скiвiцу, i шыя iплячо яго былi ў крывi, ужо закарэлай. У гэты момант у Густава i з'явiлася думка, якая ажывiла яго i ратавала ў далейшым яго падарожжы. Ён аж затрапятаўся, так натхнiў яго ўбачаны iм малюнак. Значыцца, тут жыве германская ўлада! Тут ратунак i тут смерць тым, што ператварылi ў здзек над iм яго ж мару. Тут, можа, i сын яго дзе. Але каб вытрымаць, каб перахавацца, каб не трапiць iм у рукi! Ён пацягнуў, як толькi мог, павешанага чалавека за ногi. Галiна адламалася, i труп упаў на зямлю. Добрага паўдня прайшло, пакуль Шрэдэр зняў з трупа боты i ўсю адзежу i пераадзеўся ў яе сам. Цяпер ён быў крыху падобен да якога-небудзь тутэйшага няшчаснага, якi вылузаўся з якой-небудзь бяды i цягнецца ў свой бок. Ён паддаў ходу як толькi маглi вытрымаць яго аслабелыя ногi. Ён iшоў дзень за днём, i дзiўная рэч, нiдзе ён не напаткаў нiводнай нямецкай машыны i нiводнага нямецкага салдата. Неспакой усё большы выростаў у iм. I нiводнай нiдзе жывой душы. Кожны дзень ён сачыў за ўсходам i заходам сонца - цi не кiруецца хаця ён у супроцьлеглы ад захаду бок? Раз на дарозе ён спаткаўся з жанчынай i запытаўся, цi далёка да Баранавiч.
- А ты хто? - адказала яму запытаннем жанчына, чуючы яго ламаную мову. - Ты можа чэх?
- А тут ёсць чэхi? - хiтра запытаў ён.
- Немцы везлi кудысьцi чэхаў, дык яны ўзбунтавалiся, паўцякалi i бадзяюцца па дарогах, - сказала наiўная старая.
- Я чэх, - адказаў Шрэдэр.
- Дык на Баранавiчы iдзi проста шляхам да скрыжавання, а там па шашы.
|< Пред. 220 221 222 223 224 След. >|