Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
223 из 228
Цяпер ён пачаў iсцi начамi, а днём сядзеў дзе-небудзь у зацiшку. Ужо зямля ўмерзла, i ночы сталi доўгiмi вельмi. Бульба на полi была ўжо мерзлая. Але непрыбранае збожжа добра высыпалася з каласоў i многа зерня было нацярушана. Часам высвечвала сонца i яшчэ крыху грэла. Тады зямля пачынала раставаць i чарнець. У iм сфармiраваўся свет вялiкай адзiноты. I вось шлях дайшоў да такога месца, дзе Шрэдэр спынiўся i выразная думка аб блiзкай гiбелi стала ў яго цвёрдай i выразнай. У гэты дзень сеялася мокрая iмгла, але к вечару выяснiлася i заход сонца быў чысты. Ружовасць ляжала на небе, i вочы маглi цешыцца з адзiнокай травiны, якая дзе-нiдзе праз нейкi цуд захавалася на ржышчы. Так дзень пачынаў згасаць, калi Шрэдэр убачыў проста на дарозе абломкi машын i мноства трупаў нямецкiх салдат. Патрушчаныя галовы, паадрываныя ногi i рукi i ўсюды высахлая кроў. Шрэдэр мiнуў гэты жах, i яшчэ не змеркла, калi ён убачыў перад сабою велiчэзнае дрэва. Божа! Ён ужо два разы бачыў яго! Цi гэта сон, цi гэта страшная сапраўднасць?! Калiсьцi ён упаў тут хворы, i канвойны расейскi салдат узяў яго пад руку i павёў далей, дзе пры дарозе стаяла ў полi адзiнокая хвоя. Мiлы Божа! Тады яго паклалi на воз i павезлi. Ён сеў на край нейкай труны... Яму хацелася заплакаць. Але ж ён тады, ад слабасцi свае, не вытрымаў i адчынiў сваю душу перад тымi, хто ратаваў яго i нахiляўся над iм з ясным позiркам. I тое, што ён аддаўся патрэбе свайго сэрца, згубiла Гертруду i цяпер губiць яго. Цi здолее ён цяпер быць цвёрдым да канца i не сказаць сустрэчнаму: "Хоць ты i не немец, але не буду я цябе ненавiдзець.
|< Пред. 221 222 223 224 225 След. >|