Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
23 из 228
Значыцца, i вайна была, i трэбабыло мець непрыемны абавязак гнаць палоннага чужынца, якога сюды загнала лiха, i трэба было iсцi пад канвоем.
Немец памахаў рукой Волечцы, i апошнi промень усмешкi патух на яго твары. Салдат апанураў адразу i выйшаў следам за немцам выконваць свой прыкры абавязак. Фельчар устаў, паглядзеў на залатыя рэчы, якiя ляжалi на стале, i панура прамармытаў: - Гэта расейскiя афiцэрскiя рэчы. Эйш, сукiн сын, паздзiраў з мёртвых або раненых. - Тут ён убачыў, што на стале ляжыць тое нямецкае пiсьмо. Ён стаў яго разбiраць, i многа прайшло часу, пакуль ён сказаў:
- Гэта жах, што ён пiша! Ён навек развiтваецца са сваiм Густавам. Дзiва што ён так узрадаваўся, калi ўбачыў, што жыў астаўся. Цi гэта ён мне гэтае пiсьмо даваў, каб я прачытаў яго? Цi яно яму ўжо не трэба? А лiха яго бяры, здам на пошту, няхай iдзе туды, да таго Густава.
Тут пад'ехала фурманка, i хата апусцела. Так гэтыя людзi, якiя не ведалi адзiн аднаго i перажылi разам момант радасцi, сабраўшыся на гэты момант у незнаёмай хаце, разышлiся хто куды, кожны ў свой бок. Залатыя гадзiннiкi, пярсцёнкi i крыжык ляжалi на стале, i двое маладых людзей, якiя стаялi яшчэ перад векам сваiм i толькi што выходзiлi яшчэ з свайго маленства, не ведалi, што рабiць з гэтым золатам. Можна сказаць, што яны не ведалi i цаны яму.
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|